Юры Грыбоўскі: Верасень 1939 назаўсёды змяніў жыццё многіх беларусаў
Верасень 1939 года стаў пераломным для тысяч беларусаў. Многія з іх служылі ў польскім войску, трапілі ў нямецкі або савецкі палон, загінулі, а іх сем’і дзесяцігоддзямі не ведалі, што з імі сталася.
Гісторык Юры Грыбоўскі, які амаль 30 гадоў даследуе ўдзел беларусаў у польскім войску, распавёў Беларускай службе Польскага радыё пра працу з архіўнымі крыніцамі і ўспамінамі ўдзельнікаў вайны, а таксама пра выпадкі, калі дзякуючы даследаванням нашчадкі праз шмат гадоў даведваліся пра лёс сваіх родных.
Сярод беларусаў, якія бралі ўдзел у вераснёўскай кампаніі 1939 года, былі мастак Пётра Сергіевіч, паэт Міхась Васілёк і пісьменнік Янка Брыль, які ў складзе батальёна марскіх стральцоў абараняў Гэльскі паўвостраў.
*На фота злева направа — салдаты Войска Польскага: паляк Уладзімеж Кучыньскі, беларус Янка Брыль, украінец Сымон Нагірны. Гдыня, 1939 г. Архіў Юрыя Грыбоўскага.
Post #3070
807

- ❤ 9
- 👍 6