Ёсць праваабаронцы, якія "тушаць пажары" (дапамагаюць пры арыштах і г.д.). І гэта суперважная праца!
Мы са свайго боку імкнемся, каб у пірамана было паменш запалак: праз аналітыку, адвакацыю і навучанне розных мэтавых груп
Post #196
186
Што яны рабілі гэтым летам?
Разбіраем трэнды дзяржаўнай палітыкі ў галіне правоў чалавека за травень–жнівень 2025.
📊 Поўны аналіз → trends.belhelcom.org
❗️Сярод трэндаў
• Дыскрымінацыя ЛГБТК+ супольнасці і людзей, якія свядома адмаўляюцца ад бацькоўства (чайлдфры)
Плануецца ўвядзенне адміністратыўнай адказнасці за “прапаганду гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці, педафіліі”. Гэты артыкул (19.16 КаАП) — пакуль толькі законапраект. Аднак верагоднасць яго прыняцця вельмі высокая.
Такім чынам, з 2023 да 2025 года дзяржава прайшла шлях ад размоў да адміністратыўнай адказнасці.
• Удзел у міжнародных конкурсах і спаборніцтвах — пад кантролем дзяржавы
Плануюць увесці штрафы за “незаконнае прадстаўніцтва”.
• Дзяржаўная манаполія школьнай адукацыі
Забарона на анлайн-навучанне ў замежных школах для дзяцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
• Права на прыватнае жыццё
Сілавікі атрымалі кругласуткавы доступ да паштовых адпраўленняў.
• Доступ да прафесіі
Усё больш сфер патрабуюць палітычнай лаяльнасці — пад кантроль трапілі рыэлтары, аўдытары, антыкрызісныя менэджэры.
• Рэгуляванне знешняй працоўнай міграцыі Дадатковыя абмежаванні працадаўцы і парушэнне правоў мігрантаў: працадаўцы атрымліваюць неадпаведныя кантралюючыя функцыі — становяцца сумессю кантралюючага органа і “класнага кіраўніка”. Адсутнічаюць гарантыі для абодвух бакоў.
• Абмежаванне ў пенсійным забеспячэнні людзей, якія ўтрымліваюцца ў зняволенні
Адміністраванне пенсій асуджаных перадаецца ад ФСАН выправенча-працоўным установам, што стварае рызыку дыскрымінацыі: пенсіянеры фактычна пазбаўляюцца магчымасці свабодна распараджацца сваімі сродкамі.
• Мілітарызацыя адукацыі
Агульнаабавязковыя вучэбна-палявыя зборы для ўсіх 10-класнікаў.

- 👍 1