TGViewer
Права человека в Беларуси belhelcom Права человека в Беларуси belhelcom @belhelcom · 204 subscribers
Post #196 186
Што яны рабілі гэтым летам?
Разбіраем трэнды дзяржаўнай палітыкі ў галіне правоў чалавека за травень–жнівень 2025.

📊 Поўны аналіз → trends.belhelcom.org

❗️Сярод трэндаў

• Дыскрымінацыя ЛГБТК+ супольнасці і людзей, якія свядома адмаўляюцца ад бацькоўства (чайлдфры)
Плануецца ўвядзенне адміністратыўнай адказнасці за “прапаганду гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці, педафіліі”. Гэты артыкул (19.16 КаАП) — пакуль толькі законапраект. Аднак верагоднасць яго прыняцця вельмі высокая.

Такім чынам, з 2023 да 2025 года дзяржава прайшла шлях ад размоў да адміністратыўнай адказнасці.

• Удзел у міжнародных конкурсах і спаборніцтвах — пад кантролем дзяржавы
Плануюць увесці штрафы за “незаконнае прадстаўніцтва”.

• Дзяржаўная манаполія школьнай адукацыі
Забарона на анлайн-навучанне ў замежных школах для дзяцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

• Права на прыватнае жыццё 
Сілавікі атрымалі кругласуткавы доступ да паштовых адпраўленняў.

• Доступ да прафесіі
Усё больш сфер патрабуюць палітычнай лаяльнасці — пад кантроль трапілі рыэлтары, аўдытары, антыкрызісныя менэджэры.

• Рэгуляванне знешняй працоўнай міграцыі Дадатковыя абмежаванні працадаўцы і парушэнне правоў мігрантаў: працадаўцы атрымліваюць неадпаведныя кантралюючыя функцыі — становяцца сумессю кантралюючага органа і “класнага кіраўніка”. Адсутнічаюць гарантыі для абодвух бакоў.

• Абмежаванне ў пенсійным забеспячэнні людзей, якія ўтрымліваюцца ў зняволенні 
Адміністраванне пенсій асуджаных перадаецца ад ФСАН выправенча-працоўным установам, што стварае рызыку дыскрымінацыі: пенсіянеры фактычна пазбаўляюцца магчымасці свабодна распараджацца сваімі сродкамі.

• Мілітарызацыя адукацыі
Агульнаабавязковыя вучэбна-палявыя зборы для ўсіх 10-класнікаў.
  • 👍 1
More from @belhelcom
  1. Oct 12, 2026Совместное заявление правозащитной коалиции: ☝️Количественные показатели репрессий, и в пе…
  2. Oct 10, 2026Сегодня - во Всемирный день против смертной казни — хотим поговорить, где сейчас находится…
  3. Sep 14, 2026Post #210
  4. Jul 6, 2026📊 Опубликован Национальный индекс прав человека за 2025 год. Общая оценка — 2,4 из 10. Вп…
  5. May 29, 2026Набор на семінар «Еўрапейскія стандарты вяршэнства права ў кантэксце пераходу да дэмакраты…
  6. May 13, 2026📢 БХК прадстаўляе агляд трэндаў дзяржпалітыкі ў галіне правоў чалавека за студзень-красав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →