Набор на семінар «Еўрапейскія стандарты вяршэнства права ў кантэксце пераходу да дэмакратыі ў Беларусі» адкрыты!
📅 7–9 ліпеня 2026 года
📍 Прага
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія юрыст:кі і праваабаронцы.
Семінар будзе прысвечаны пытанням укаранення еўрапейскіх стандартаў вяршэнства права і правоў чалавека ў працэсе пераходнага правасуддзя ў Беларусі. Праграма будзе сфармаваная з улікам патрэбаў і запытаў удзельні:ц, а таксама экспертызы і магчымасцей Рады Еўропы.
Арганізатары:
▪️ Рада Еўропы
▪️ CEELI Institute
▪️ Беларускі Хельсінкскі Камітэт
🌐 Мовы семінара: беларуская і англійская (з сінхронным перакладам).
📝 Рэгістрацыя адкрыта да 3 чэрвеня 2026 года.
Адбор удзельні:ц праводзіць Кантактная група Рады Еўропы па Беларусі. Вынікі будуць паведамлены не пазней за 15 чэрвеня.
✈️🏨🍽️ CEELI Institute пакрывае выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне падчас семінара.
Post #208
159
