Так, даўно нас не было ў ТГ. Спрабуем павернуцца🙃😇😊
Сёння міжнародны дзень «Нуль дыскрымінацыі». Звычайна мы кажам, як шмат праблем трэба яшчэ вырашыць. Але гэтым разам хочам нагадаць вам, як змянілася наша паўсядзённае жыццё, а мы нават і не заўважылі!
Глядзіце! На фота ўжо звыклыя для многіх беларусаў рэчы!
Чаму мы гаворым пра ўсе гэтыя, здавалася бы, дробязі? Так, дыскрымінацыя – гэта тэрмін прававы. Гэта няроўнае стаўленне да чалавека з-за наяўнасці якіх-небудзь прыкмет (узрост, нацыянальнасць, пол і г.д.). І гэтае стаўленне не мае разумнага абгрунтавання. Вынікам дыскрымінацыі з'яўляецца парушэнне канкрэтных правоў чалавека.
Але часта псіхалагічнай умовай для дыскрымінацыі зʼяўляецца звычка не бачыць іншых ці адмова ад іншага досведу.
На ўзроўні краіны нам патрэбны спецыяльны антыдыскрымінацыйны закон. Але ні адзін закон не будзе працаваць эфектыўна, калі людзі не гатовыя дазволіць іншым быць іншымі!
Post #83
506








- ❤ 8
- 🔥 3
- 🍾 3
- 👍 1