TGViewer
Права человека в Беларуси belhelcom Права человека в Беларуси belhelcom @belhelcom · 204 subscribers
Post #75 2.4K
#bizhumanrights

Каментар Кацярыны Дзяйкалы:

📱Пры чым тут Apple, Google і Telegram з пункту гледжання правоў чалавека?

Нагадаю, што сучасны стандарт вядзення бізнэсу, у частцы датычнай чалавечага вымярэння, сфармаваны на падставе Кіруючых прынціпаў па бізнэсе і правах чалавека ААН 2011, якія прызнаныя ўсімі ключавымі стэйкхолдерамі, ў тым ліку і BigTech карпарацыямі: на гэты дакумент такасама абапіраюцца і карпаратыўныя палітыкі па правах чалавека Apple і Google. Згодна са стандартам бізнес абавязаны ацэньваць і прадугледжваць рызыкі не толькі сваіх парушэнняў правоў чалавека, але і парушэнняў, звязаных з яго аперацыямі, прадуктамі альбо паслугамі праз ланцужок паставак (менавіта гэта кейс для Apple і Google). У самаго Telegram (для якога не выдаляць такія відэа - прамое парушэнне) няма карапаратыўнай палітыкі па правах чалавека, ёсць толькі Terms of service, згодна з якім карыстальнікі не могуць прапагандаваць гвалт у агульнадаступных каналах Telegram, ботах і гд.

🚼Якія правы дзіцяці былі парушаны ў гэтай гісторыі і якія парушэнні прасоўваюцца праз сродкі платформаў адпаведнымі карыстальнікамі?

⚖️права на свабоду ад прыніжаючага годнасць абыходжання (арт. 37 Канвенцыі аб правах дзіцяці)
⚖️права на недатыкальнасць асабістага жыцця (арт. 16 Канвенцыі)
⚖️свабода ад адвольнага затрымання (арт. 37 Канвенцыі)
⚖️права на справядлівы суд (у частцы адсутнасці юрыдычнай дапамогі і права не сведчыць супраць сябе) (арт. 40 Канвенцыі)
⚖️прэзумпцыя невінаватасці (арт. 40 Канвенцыі)
⚖️дыскрымінацыя па палітычных перакананнях (арт. 2 Канвенцыі)
⚖️права кожнага дзіцяці, які, як лічыцца, парушыў крымінальнае заканадаўства, абвінавачваецца або прызнаецца вінаватым у яго парушэнні, на такое абыходжанне, якое садзейнічае развіццю ў дзіцяці пачуцця годнасці і значнасці, умацоўвае ў ім павагу да правоў чалавека і асноўных свабод іншых і пры якім улічваецца ўзрост дзіцяці і пажаданасць садзейнічання яго рэінтэграцыі і выкананню ім карыснай ролі ў грамадстве ( Арт. 40 Канвенцыі). Апошнее, дарэчы, вельмі важнае палажэнне, якое датычыца менавіта дзяцей.
Ну і такія відэа, натуральна, з’яўляюцца формай гвалту.
More from @belhelcom
  1. Oct 12, 2026Совместное заявление правозащитной коалиции: ☝️Количественные показатели репрессий, и в пе…
  2. Oct 10, 2026Сегодня - во Всемирный день против смертной казни — хотим поговорить, где сейчас находится…
  3. Sep 14, 2026Post #210
  4. Jul 6, 2026📊 Опубликован Национальный индекс прав человека за 2025 год. Общая оценка — 2,4 из 10. Вп…
  5. May 29, 2026Набор на семінар «Еўрапейскія стандарты вяршэнства права ў кантэксце пераходу да дэмакраты…
  6. May 13, 2026📢 БХК прадстаўляе агляд трэндаў дзяржпалітыкі ў галіне правоў чалавека за студзень-красав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →