БХК прадстаўляе агляд трэндаў дзяржпалітыкі ў галіне правоў чалавека: вынікі за 2024 год.
2024 год быццам падводзіць рысу пад 5-гадовым перыядам новага становішча беларускага грамадства, які пачаўся у 2020 годзе. Пік рэпрэсіўнай палітыкі на ўзроўні заканадаўства прышоўся на 2023 год. У 2024 дзяржава “ператраўлівала” папярэднія меры і нават пайшла па другім коле, пачаўшы ўносіць новыя змены ва ўжо і так рэпрэсіўныя палажэнні законаў.
⏰Раскажам пра гэтыя і іншыя трэнды 2024 года і абмяркуем, што адбываецца, 20 лютага (чт) 2025:
13.00 па Мінску
12.00 па Вильнюсе
11.00 па Варшаве
14.00 па Тбілісі
💜 Запрашаем да ўдзелу эксперта:к, прадстаўні:ц медыя і спецыяліста:к, якія працуюць з правам, правамі чалавека, грамадскай супольнасцю і дзяржаўным кіраваннем.
Спікерка — Кацярына Дзяйкала.
Працягласць мерапрыемства — 1,5 гадзіны.
Рэгістрацыя. Пасля рэгистрацыі вы атрымаеце спасылку на зум.
🗂️Усе агляды трэндаў вы можаце знайсці на trends.belhelcom.org
✉️ Падпішыцесь на рассылку, каб атрымаць трэнды на пошту (раз у трыместр).
Post #175
514
