📣 Выдатная прафесійная магчымасць — стажыроўка ў Council of Europe.
Кантактная група Савета Еўропы па супрацоўніцтву з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю, удзельнікам якой з'яўляецца і БХК, аб'яўляе пра адбор кандыдатаў для прафесійных стажыровак у Савеце Еўропы.
💜Прапануецца чатыры стажыроўкі працягласцю шэсць месяцаў у розных структурах Савета Еўропы ў Страсбурзе:
1. Генеральны дырэктарат па правах чалавека і вяршэнстве права (DGI);
2. Генеральны дырэктарат па пытаннях дэмакратыі і чалавечай годнасці (DGII);
3. Сакратарыят Парламенцкай асамблеі (ПАСЕ);
4. Сакратарыят Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў.
⏰ Дэдлайн і заяўка
Форма заяўкі
Дедлайн для адпраўкі формы: не пазней за 23:59 10 лістапада 2024.
📌Умовы
👩🎓Адукацыя і прафесійны досвед:
- Вышэйшая адукацыя або кваліфікацыя, пажадана ў галіне права, паліталогіі, сацыяльных навук, журналістыкі, адукацыі, працы з моладдзю, міжнародных адносін або іншых сумежных абласцях.
🌐Мовы:
- Вельмі добрае валоданне адной з афіцыйных моў Савета Еўропы (англійская або французская).
🧰 Усе ўмовы і больш падрабязную інфармацыю аб патрабаваннях да кожнай з пазіцый можна знайсці тут
💶Фінансы.
Пазіцыі стажораў аплочваемыя.
Падавайце заяўку! Жадаем поспеху!
Post #174
413