💜Выдатная адукацыйная магчымасць для прадстаўні:ц беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмсілаў. Гэта серыя трэнінгаў па еўрапейскіх антыдыскрымінацыйных стандартах, арганізаваная Саветам Еўропы ў супрацоўніцтве з Беларускім Хельсінкскім Камітэтам.
☝️Гэтыя трэнінгі не былі адмыслова адаптаваныя для не-юрыстаў, але мы ўпэненыя, што пры належнай матывацыі яны будуць вельмі карыснымі усім спецыяліст:кам, якія працуюць с дыскрымінацыяй і ўразлівымі групамі.
🏆Мэта — павысіць веды прадстаўні: ц беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці па тэме роўнасці і антыдыскрымінацыі на базе нормаў і стандартаў Еўрапейскага Саюза і Рады Еўропы.
📖Серыя трэнінгаў складаецца з трох ан-лайн курсаў (удзельні: цы будуць мець дасяг да адаптаваных версій трох анлайн курсаў на беларускай мове, забяспечаныя падтрымкай трэнераў) і двух афлайн мерапрыемстваў у Вільнюсе і Страсбургу.
🟣Сярод трэнінгаў:
🟢Трэнінг па забароне дыскрымінацыі (5 гадзін)
Курс забяспечвае трывалую аснову ведаў пра еўрапейскія стандарты, звязаныя з барацьбой супраць расізму і дыскрымінацыі. Яны ўключаюць у сябе прэцэдэнтнае права Еўрапейскага суда па правах чалавека. Удзельнікі будуць вывучаць праблемы дыскрымінацыі, з якімі сутыкаюцца розныя супольнасці, іх уплыў, а таксама ключавыя тэрміны і азначэнні, звязаныя з гэтымі групамі. Курс таксама ілюструе, з выкарыстаннем дадзеных і сведчанняў, як праяўляюцца дыскрымінацыя і расізм у Еўропе і як яны ўплываюць на жыццё людзей. Мэта курса — забяспечыць дэталізаваны, але зразумелы адукацыйны рэсурс для прасоўвання разумення сярод актывістаў, праваабаронцаў, юрыстаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці адпаведных еўрапейскіх стандартаў і прэцэдэнтнага права Суда.
🟢Трэнінг па Агульнапалітычнай рэкамендацыі №2 ад Еўрапейскай камісіі супраць расізму і нецярпімасці (ECRI) (4 гадзіны)
Гэты курс — адукацыйная вандроўка ў тэму нацыянальных органаў па роўнасці (спецыялізаваных амбудсманаў па роўнасці і антыдыскрымінацыі).
🟢Трэнінг па Агульнапалітычнай рэкамендацыі №7 ад Еўрапейскай камісіі супраць расізму і нецярпімасці (ECRI) (6 гадзін)
📎Падрабязнасці і спасылка на заяўку ад Савета Еўропы https://mailchi.mp/belhelcom/edu4ngo
Дэдлайн падачы заявак не пазней як 28 кастрычніка 2024.
Post #173
214

- ❤ 1