TGViewer
Права человека в Беларуси belhelcom Права человека в Беларуси belhelcom @belhelcom · 204 subscribers
Post #150 1.03K
16 снежня 2022 года пайшоў з жыцця Алег Гулак, праваабаронца, юрыст, кіраўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэта. Яму было ўсяго 55 год.

Цяпер год без Алега. На адмысловай старонцы мы сабралі ўспаміны ад яго калег і калежанак па праваабарончым сектары і міжнародных партнёраў.

Пра Алега Гулака
Алег кіраваў праваабарончай арганізацыяй амаль пятнаццаць год. Калегі шанавалі яго як добрага перамоўцу і стваральніка доўгатэрміновых партнёрстваў. Алег актыўна развіваў узаемадзеянне паміж праваабаронцамі, грамадзянскай супольнасцю, дзяржавай, міжнароднай супольнасцю.

Пакуль заставалася хаця б мінімальная прастора для супрацоўніцтва, Алег стараўся наладзіць кантакты з дзяржавай. Ён быў членам Рэспубліканскай камісіі па кантролі за выкананнем правоў асуджаных, Грамадска-кансультатыўнай рады пры Кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта, уваходзіў у Партнёрскую групу ўстойлівага развіцця.

Пры гэтым кожны раз Алег выступаў як праваднік для менш прызнаных дзяржавай праваабаронцаў: напрыклад, дамагаўся запрашэнняў для калегаў з праваабарончага цэнтру “Вясна” падчас найбольш важных мерапрыемстваў.

У многім дзякуючы намаганням Алега стала магчымым прыняццё першага ў Беларусі Нацыянальнага плана па правах чалавека на 2016 --2019 гады.

Алег — аўтар ідэі нацыянальнага індэкса правоў чалавека, у якім свае ацэнкі даюць не толькі спецыялісты ў галіне права і правоў чалавека, але і эксперты ў галіне аховы здароўя, адукацыі, культуры. Такім чынам, правы чалавека робяцца больш аб'ёмнымі.

Пад кіраўніцтвам Алега Беларускі Хельсінкскі Камітэт пачаў прасоўваць тэму бізнэс і правы чалавека ў Беларусі. Алег надаваў асаблівую ўвагу гэтай тэме ў кантэксце палітычнага крызісу і крызісу правоў чалавека ў 2020 -- 2021 гадах; таму, як дзяржава спрабуе зрабіць бізнес суўдзельнікам у пытаннях парушэння правоў людзей.

https://www.alehhulak.space/
  • 💔 11
More from @belhelcom
  1. Oct 12, 2026Совместное заявление правозащитной коалиции: ☝️Количественные показатели репрессий, и в пе…
  2. Oct 10, 2026Сегодня - во Всемирный день против смертной казни — хотим поговорить, где сейчас находится…
  3. Sep 14, 2026Post #210
  4. Jul 6, 2026📊 Опубликован Национальный индекс прав человека за 2025 год. Общая оценка — 2,4 из 10. Вп…
  5. May 29, 2026Набор на семінар «Еўрапейскія стандарты вяршэнства права ў кантэксце пераходу да дэмакраты…
  6. May 13, 2026📢 БХК прадстаўляе агляд трэндаў дзяржпалітыкі ў галіне правоў чалавека за студзень-красав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →