TGViewer
Права человека в Беларуси belhelcom Права человека в Беларуси belhelcom @belhelcom · 204 subscribers
Post #148 257
У нас зараз часта пытаюцца, навошта казаць пра правы чалавека ў краіне, дзе права не працуе, а справядлівага суда няма. І гэта слушнае пытанне.

У Дзень правоў чалавека і 75 гадоў з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека спрабуем адказаць на гэтае пытанне.

🚨Спойлер: правы чалавека — "традыцыйная каштоўнасць" для Беларусі, беларусы зрабілі свой значны ўнёсак у Дэкларацыю правоў чалавека.


***
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА ЯК АРЫЕНЦІР, ШТО ПРАГРЭСІЎНАЕ ЧАЛАВЕЦТВА ДАМОВІЛАСЯ ЛІЧЫЦЬ ПРАВІЛЬНЫМ
Кажуць: скажы чалавеку 100 разоў, што ён свіння, – і ён зарохкае.

У сітуацыі, калі дзяржава спрабуе зрабіць многіх з нас злачынцамі і часам нават людзьмі другога гатунку, правы чалавека – наш арыенцір на справядлівасць. Наш арыенцір, каб не адчуваць сябе злачынцамі там, дзе мы не здзяйсняем злачынстваў.

***
Бо ўдзельнічаць у кіраванні краінай, у т.л. праз сумленныя выбары – гэта права чалавека, а не злачынства.
І гэта права чалавека выказваць сваё меркаванне.
І ўдзельнічаць у мірных пратэстах.
І не падвяргацца катаванням і знявагам.
І мець максімальна дасягальны для сябе ўзровень здароўя.
А таксама - справядлівы суд.
...І вольныя СМІ.
... І чыстую ваду!
І не быць дыскрымінаваным!
Гэта наша права захоўваць нашу годнасць!

***
Карысна ўзгадаць, адкуль увогуле з'явілася сучаснае разуменне правоў чалавека (і якую ролю ў гэтым адыграла Беларусь)!

***
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА "НАПІСАНЫ" КРЫВЁЙ

Ведаеце, як кажуць, што правілы дарожнага руху напісаны крывёй? Так і правы чалавека сапраўды таксама напісаны крывёй. Першы сучасны дакумент у галіне правоў чалавека – Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека – з'явіўся адразу пасля Другой сусветнай, як вынік перажытага досведу.

У тэксце так і сказана: грэбаванне і пагарда да правоў чалавека прывялі да варварскіх актаў, якія абураюць сумленне чалавецтва. І яшчэ: прызнанне годнасці і роўных і неадʼемных правоў зʼяўляецца асновай свабоды, справядлівасці і ўсеагульнага свету.

***
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА ЯК "ТРАДЫЦЫЙНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ" ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Беларусь "тапіла" за роўнасць усіх перад законам, супраць дыскрымінацыі, забарону рабства і за працоўныя правы!

У падрыхтоўцы канчатковага праекта Дэкларацыі ўдзельнічала больш за 50 краінаў.

Пры распрацоўцы праекту вельмі важныя рэчы прапанавала менавіта беларуская дэлегацыя (дэлегацыя БССР). Напрыклад, замацаваць прынцып роўнасці ўсіх перад законам. Была таксама прынята наша прапанова аб забароне ўсіх форм рабства. Акрамя таго, мы прапанавалі замацаваць права кожнага чалавека на працу, справядлівую ўзнагароду за працу роўнай каштоўнасці і недапушчэнне беспрацоўя.

***
Дзякуючы намаганням БССР у праект дэкларацыі ўнесены артыкул 2. Гэты артыкул мае вялікае значэнне для інстытута міжнароднай абароны правоў жанчын, паколькі ўстанаўлівае агульнае палажэнне аб недапушчальнасці дыскрымінацыі па якіх бы там ні было прыкметах, у тым ліку і па прыкмеце полу.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя унесла прапанову аб абароне сям'і як асноўнай ячэйкі грамадства з боку дзяржавы.


***
НОВЫ СВЕТАПОГЛЯД — КАШТОЎНАСЦЬ ЧАЛАВЕКА ВЫЗНАЧАЕЦЦА САМІМ ФАКТАМ ІСНАВАННЯ ЧАЛАВЕКА
Пры прыняцці дакумента восем краін устрымаліся пры галасаванні, але ні адна краіна не прагаласавала супраць!

Удзельнік з Чылі Эрнан Санта Крус пісаў: «Я выразна ўсведамляў, што з'яўляюся сведкам сапраўды гістарычнай падзеі, калі быў дасягнуты кансэнсус у адносінах да вышэйшай каштоўнасці чалавечай асобы, каштоўнасці, якая вызначаецца не рашэннем якой-небудзь свецкай улады, а самім фактам існавання чалавека».

*Приводим исторические факты по БССР по публикации Сягровец Е., "Участие БССР в разработке специальных международных конвенций по защите прав женщин".
  • ❤ 2
More from @belhelcom
  1. Oct 12, 2026Совместное заявление правозащитной коалиции: ☝️Количественные показатели репрессий, и в пе…
  2. Oct 10, 2026Сегодня - во Всемирный день против смертной казни — хотим поговорить, где сейчас находится…
  3. Sep 14, 2026Post #210
  4. Jul 6, 2026📊 Опубликован Национальный индекс прав человека за 2025 год. Общая оценка — 2,4 из 10. Вп…
  5. May 29, 2026Набор на семінар «Еўрапейскія стандарты вяршэнства права ў кантэксце пераходу да дэмакраты…
  6. May 13, 2026📢 БХК прадстаўляе агляд трэндаў дзяржпалітыкі ў галіне правоў чалавека за студзень-красав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →