TGViewer
Права человека в Беларуси belhelcom Права человека в Беларуси belhelcom @belhelcom · 204 subscribers
Post #147 227

Forwarded from Твои возможности 💎

10 стэрэатыпаў аб правах чалавека. Чаго мы на самой справе (не) ведаем?

🕰 12 снежня (аўторак) 18:00-20:00
🏛 Вільнюс, недалёка ад Старога горада
Мовы: руская і беларуская

На нефармальную сустрэчу-абмеркаванне за кубкам гарбаты/кавы запрашае моладзевая арганізацыя ІншыЯ і Беларускі Хельсінкскі Камітэт у гонар Дня правоў чалавека, які штогадова адзначаецца 10 снежня – у дзень падпісання Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Ці заўсёды мы можам аддзяліць правы чалавека – нашы правы – ад проста нашых жаданняў ці «хацелак», і ці гатовы мы прызнаваць правы чалавека за тымі, каго мы рэальна не любім, не разумеем і не прымаем – гэта значыць за «іншымі». І, дарэчы, правы чалавека забараняюць адчуваць негатыўныя эмоцыі да іншых людзей?

Часта можна пачуць, што прычынай парушэння правоў чалавека, непавагі да годнасці, няроўнасці і дыскрымінацыі з’яўляюцца стэрэатыпы. Але што наконт стэрэатыпаў аб саміх правах чалавека? Ці ёсць яны ў нас? Адкуль і чаму яны ўзнікаюць? Бо часам правы чалавека празмерна сакралізуюцца і здаецца, што немагчыма ўсумніцца ў іх абсалютнасці, і яны павінны мець адказы на ўсе пытанні аб становішчы чалавека.

12 снежня разам з Кацярынай Дэйкала, юрысткай-міжнародніцай, эксперткай Беларускага Хельсінкскага Камітэту мы пагаворым пра тое, якія стэрэатыпы аб правах чалавека найбольш распаўсюджаныя і паспрабуем іх развянчаць.

🌿 для ўдзелу да 11 снежня ўключна неабходна запоўніць форму рэгістрацыі. Месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.
  • 👍 3
  • 🔥 2
More from @belhelcom
  1. Oct 12, 2026Совместное заявление правозащитной коалиции: ☝️Количественные показатели репрессий, и в пе…
  2. Oct 10, 2026Сегодня - во Всемирный день против смертной казни — хотим поговорить, где сейчас находится…
  3. Sep 14, 2026Post #210
  4. Jul 6, 2026📊 Опубликован Национальный индекс прав человека за 2025 год. Общая оценка — 2,4 из 10. Вп…
  5. May 29, 2026Набор на семінар «Еўрапейскія стандарты вяршэнства права ў кантэксце пераходу да дэмакраты…
  6. May 13, 2026📢 БХК прадстаўляе агляд трэндаў дзяржпалітыкі ў галіне правоў чалавека за студзень-красав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →