Мы зрабілі агляд "Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі". Знойдзеце яго на trends.belhelcom.org
❤️🩹Сцісла: тэкст дапаможа бустнуць уяўленне пра тое, як дзяржава змяняе нашу краіну сістэмна за апошнія паўгады.
Спойлер: мы ўсе ведаем, што ў краіне тры***ц. Але ўбачыць гэта ў адным тэксце — гэта ўражвае нават дасведчаных.
〽️Сярод трэндаў гэтага перыяду:
-актыўна фармальна замацоўваюць падзел людзей "на гатункі" — раней роўнасць хаця б дэкларавалі;
-замацавалі прыярытэт дзяржаўных інтарэсаў (ГЭТА ШТО?) над інтарэсамі чалавека;
-увялі суб'ектны падыход да вызначэння крыніцы пагроз нацыянальнай бяспецы. Прадстаўнік Генштаба у дзярж СМІ, наўпрост акцэнтуе ўвагу на тым, што новая канцэпцыя дазволіць ім рэагаваць яшчэ на стадыі зараджэння пагрозы, а не паводле факту яе ўзнікнення (ГЭТА ЯК?);
-грамадзянскія інстытуты пераймаюць практыкі сілавых структур;
-фармалізацыя дыскрымінацыі па прыкметах сексуальнай арыентацыі і рэпрадуктыўнага выбару;
-індактрынацыя расійскімі і савецкімі наратывамі ў сферы адукацыі;
-першы прысуд за "беларускі нацыяналізм" і іншае.
Агляд будзе выходзіць кожныя паўгады.
Post #129
292
- ❤🔥 2
- 😢 1