TGViewer
Belarusian Canadian Alliance Belarusian Canadian Alliance @belcanalliance · 44 subscribers
Post #117 41

Forwarded from БІНіМ Канады

Шаноўныя сябры!
Калі вы зацікаўлены ў атрыманьні кнігі
Івонкі Сурвілла “У восем гадоў я была на вайне”,
калі ласка, запоўніце форму, і мы звяжамся з вамі як мага хутчэй

https://forms.gle/oNskokyrtXBJx2sc7

Гэтая кніга – успаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёю ў 1944 годзе. Сёння Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла называе тыя дзесяць месяцаў найбольш небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну. Выданне з’яўляецца перакладам з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню. Выхад кнігі прымеркаваны да 90-х народзінаў Івонкі Сурвілла, уключае слова рэдактара, біяграфічнае эсэ пра аўтарку, а таксама фоталетапіс ейнага жыцця ды здымкі некаторых мастацкіх працаў. Выданне з’яўляецца даніной пашаны і сведчаннем надзвычайнага лёсу дзеля беларускай справы.

Е-мэйл: ottawa@belarusians.ca альбо info@binim.org
  • ❤ 1
More from @belcanalliance
  1. Oct 14, 2026https://events.belarusian.world/at/2026-11-01-toronto
  2. Oct 14, 2026https://events.belarusian.world/at/2026-10-29-montreal
  3. Oct 14, 2026https://events.belarusian.world/at/2026-11-04-ottawa
  4. Aug 5, 2026Dear Friends, The Ottawa Black Ribbon Day Committee warmly invites you to join us for an e…
  5. Jun 6, 2026Творчая сустрэча з Пётрам Мурзёнкам, д.м.н. Шаноўныя сябры! Шчыра запрашаем вас на творчую…
  6. May 8, 2026З 75-годдзем, шаноўны Пётра! Жадаем ўсяго найлепшага, моцнага здароўя, новых кніг, новых і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →