TGViewer
ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ @belaruspolls · 1.21K subscribers
Post #664 805
На фоне кантрабанды цыгарэт і чарговых закрыццяў Віленскага аэрапорту цікавай выглядае сітуацыя на беларускіх межах (у сэнсе, сітуацыя з нелегальным і мігрантамі).

А сітуацыя такая. За мінулы тыдзень на беларуска-польскай мяжы былі адзначаны толькі ТРЫ спробы нелегальна патрапіць у ЕЗ. І ўсе гэтыя тры спробы адбыліся ў адзін дзень, тобок ужо 6 дзён запар на мяжы с Польшчай маем абсалютны штыль. Столькі дзён цішыні на беларуска-польскай мяжы не адзначалася са студзеня 2024 года.

На мяжы з Літвой сітуацыя стабільна спакойная, за тыдзень - 0 спроб перакрочыць мяжу.

А вось на беларуска-латвійскай мяжы адзначана 38 спроб нелегальна патрапіць у краіну.

P.S. Калі параўноўваць сітуацыю з тым, што было на першым тыдні снежня ў мінулыя гады, то варта азначыць наступнае.

2024 год:
- на мяжы з Польшчай адзначана 256 спроб патрапіць у краіну (зараз - 0),
- на літоўскай мяжы - 1 спроба (зараз - 0),
- на лаітвійскай мяжы - 39 (зараз - 38).

2023 год:
- на польскай мяжы - 62,
- на літоўскай мяжы - 18,
- на латвійскай мяжы - 51.

2022 год:
- на польскай мяжы - 541,
- на літоўскай мяжы - 214,
- на латвійскай мяжы - 162.
  • 👍 8
More from @belaruspolls
  1. Mar 2, 2026У Беларусі ніколі не было такога, каб сацыялагічных даследаванняў было зашмат. А зараз дык…
  2. Feb 10, 2026Вітаю шаноўнае спадарства! Як вы ведаеце, мы з калегамі зараз развіваем ініцыятыву "Белару…
  3. Jan 26, 2026Вітаю, шаноўнае спадарства! Вялікі дзякуй усім вам за тыя гады, што мы былі разам. Гэта бы…
  4. Jan 5, 2026Па адной з гіпотэз, для сталага прафесійнага росту трэба раз на 5 гадоў трэба мяняць месца…
  5. Dec 15, 2025Калі глядзець на тыднёвыя дадзеныя (і вывесьці за дужкі той кейс са 180 мігрантамі ў падко…
  6. Dec 15, 2025Як цікава - на выходных на ўсіх межах Беларусі з ЕС быў абсалютны штыль. ЮПД: Латвійскія п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →