TGViewer
ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ @belaruspolls · 1.21K subscribers
Post #675 872
У Беларусі ніколі не было такога, каб сацыялагічных даследаванняў было зашмат. А зараз дык увогуле.
Пры ўсіх складанасцях і абмежаваннях даследаванні ўсё ж праводзяцца. І іх вынікі звычайна з цікавасцю чытаюцца, вывучаюцца – яны выкарыстоўваюцца.

Важна, што вынікі даследаванняў маюць не толькі актуальны, але і доўгатэрміновы характар. Мы друкуем даследаванні ў аўтарытэтных міжнародных часопісах – іх чытаюць не толькі ўмоўныя акадэмікі, але і эксперты-дарадцы тых, хто прымае рашэнні. Вось спасылка на адно з апошніх.

Так, сёння сацыялагічныя даследаванні маюць істотныя абмежаванні.

Але яны – важныя!

Таму, мейце ласку, прымайце ўдзел у даследваннях, адказвайце на пытанні сацыёлагаў. Асабліва калі гэта робіцца на такой бяспечнай платформе як Limesurvey.net, якая не збірае ніякай асабістай інфармацыі.
Праз усё гэта, шаноўнае спадарства, маю просьбу.
Тыя, хто яшчэ не адказваў на пытанні даследавання аб інфармацыйных патрэбах беларусаў замежжа, адкажыце, калі ласка, на пытанні нашага даследавання - https://belsocgroup.limesurvey.net/989572?lang=ru.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто прымае ўдзел у сацыялагічных даследаваннях!
  • ❤ 7
  • 👍 4
More from @belaruspolls
  1. Feb 10, 2026Вітаю шаноўнае спадарства! Як вы ведаеце, мы з калегамі зараз развіваем ініцыятыву "Белару…
  2. Jan 26, 2026Вітаю, шаноўнае спадарства! Вялікі дзякуй усім вам за тыя гады, што мы былі разам. Гэта бы…
  3. Jan 5, 2026Па адной з гіпотэз, для сталага прафесійнага росту трэба раз на 5 гадоў трэба мяняць месца…
  4. Dec 15, 2025Калі глядзець на тыднёвыя дадзеныя (і вывесьці за дужкі той кейс са 180 мігрантамі ў падко…
  5. Dec 15, 2025Як цікава - на выходных на ўсіх межах Беларусі з ЕС быў абсалютны штыль. ЮПД: Латвійскія п…
  6. Dec 13, 2025Вельмі рады за тых, хто выйшаў! Разам з тым вельмі шкада, што ня вышлі ніхто з экспертанй…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →