#жодзішкі #sacral_mill #sacral_brovar
Калі ў нас тут быў маёнтак важных шляхціцаў, то напэўна і гаспадарчы двор меўся? Анягож!
Буду шчырым, кантэнтавы патэнцыял раскрыты будзе слаба. Гледзячы на нешматлікія здымкі, нават думаў скіпнуць гэтую частку і плыць далей па допісным рэчышчы. Але не, усё паглядзіце.
Быў тут раней бровар. А зараз у цагляным будынку месціцца аграсядзіба.
А яшчэ быў вадзяны млын. Зараз у ім музей. Некалі было ў мяне пытанне, а ці ёсць у нас дзе млын з дзеючым механізмам. Чытачы тады падказалі, што так, менавіта ў Жодзішках і ёсць. Працуе ад ручая, што ўпадае ў Вяллю. Пабачыў я яго? Не, было зачынена. Шукаць наглядчыкаў неяк часу не было, а абысці з усіх бакоў не дазвалялі страшныя забараняльныя шыльды, а ў нас там човены з рыштункам пад мостам без догляду...
Ай, усё! Сёння так. Гэтым допісам не ганаруся, пакрысе шуруем адсюль.
Post #9433
961







- ❤ 39
- 👍 7
- 🤷♂ 1