TGViewer
sacral_BY sacral_BY @belarus_sacral · 2.99K subscribers
Post #9424 819
sacral_BY #жодзішкі #sacral_urban #sacral_catholic #гара_цэгла? Калі звонку будынак палацу/калегіюму асабліва не вылучаецца адметнасцю, то ўнутры пануе іншы настрой. Тут літаральна спляліся эпохі і атмасферы. Скляпенні ды аголеныя муры нагадваюць пра братоў-езуітаў…
#жодзішкі #sacral_museum
Скончу гэты шэраг допісаў пра былы калегіюм\палац нечым пазітыўным. Раней тут месцілася псіхіятрычная лякарня (утрымліваліся ў тым ліку небяспечныя злачынцы - дадае вайбу. Так?). У 2019 годзе здарыўся пажар, пасля якога яе зачынілі. Калі што, пазітыў ня ў гэтым. Добрая навіна ў тым, што трошкі пазней увесь комплекс за 100 даляраў выкупіў загадкавы маладзён Змицер і зладзіў тут культурную прастору VOBRAZ.
Пагадзіцеся, такія ўстановы больш верагодна сустрэць на якой-небудзь "кастрычніцкай" у Менску, і зусім не чакаеш у Смаргонскім раёне. Тым больш цікава наведаць.
У пачатку лета, калі давялося заплыць у госці, паразглядаць галерэю можна было бясплатна (ды прымаліся ахвяраванні). Зараз прачытаў у "вобразным" інстаграме, што зараз квіток каштуе 10 р. для дарослых. А наведаць можна з пятніцы да нядзелі.
  • 👍 34
  • 🔥 11
  • ❤ 5
  • 👏 2
  • 🙏 2
More from @belarus_sacral
  1. Oct 10, 2026#тбілісі #грузія #sacral_museum #sacral_graveyard Апошняе ў спісе, але не апошняе па цікаў…
  2. Oct 9, 2026#тбілісі #грузія #гара_цэгла #sacral_museum #sacral_orthodox Калі такія справы (разабраліс…
  3. Oct 7, 2026#бабруйск #sacral_urban Дарэчы, спонсар вандроўкі ў Жылічы - бабруйскі касмадром аўтавакза…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →