#waldmachtfrei
Калі ўжо ўсплыла🤭 тэма падарожжаў па рацэ Вяллі, то прыйшоў час успомніць, што справа графа Тышкевіча жыве, хаця і ў куды сціплейшым выглядзе. Вось гады 3 назад пакарыў 40 з нечым км па рацэ ад Вілейкі да Залесся. А потым доўгі час планаваў і спрабаваў падысці да працягу гэтых прыгодаў. Калі першы раз меркавалася пераважна класічнае сузіранне прыроднай прыгажосці, то сплаў, пра які распавяду сёння, акрамя шыкоўных краявідаў, напоўнены цікавосткамі, якія стварыў чалавек.
Гэтым разам атрымалася прайсці 50 км. Гэта ня шмат. Але былі запланаваныя шматлікія прыпынкі для збору кантэнту і атрымання асабістай асалоды. Напрыклад, даводзілася пакідаць човены (плылі ўдвох, але і сыходзілі разам) і ўвесь рыштунак на беразе, каб гадзінку паблукаць па вёсцы. Ганаруся суайчыннікамі: нічога не скрадзена, човен не прабіты! Таму разлік быў, што сплаў расцягнецца больш, чым на 2 дні. І не памыліўся.
Але давайце больш канкрэтна, як прайшло:
Раніцай скокнулі на электрычку Мінск-Гудагай, выйшлі на прыпынку Залессе ў 13:30. Трэба забегчы ў краму па прыпасы і пратопаць пару км да ракі. Надзімаем човены, пакуемся, павеславалі!
Першыя паўдня прайшлі ў сузіранні прырода, высокіх берагоў, розных птушак і пошуку зручнага месца для стаянкі. Гэта заўсёды напружаны момант, бо лепшае месца ты бачыў раней, а хутка сонца сядзе і трэба б ужо некуды прыткнуцца. Мы і прыткнуліся.
Другі дзень пачаўся на світанку а пятай гадзіне. Спраў жа шмат. І прышпільныя мясціны пачаліся амаль адразу. Касцёлы, камяні, тут сядзіба была раней, шукаем крыніцу, каб вады набраць. Данюшава, Жодзішкі, Дубок. А 15 гадзіне маршрут скончаны. Хутка, чо. Але гэта не кажа, што мы адправіліся дадому. Не, яшчэ адна начоўка ў намёце, бо аўтобус будзе толькі заўтра (і бывае ён не кожны дзень). Завязе да Смаргоні, а там на цягнік. А да аўтобусу трэба выйсці з лесу і прайсці 3 км да вёскі. У лесе, дарэчы, няма сувязі. Ня толькі інтэрнэту, але і патэліць немагчыма. Як і ў вёсцы на супрацьлеглым беразе. А яшчэ на Вяллі, па адчуваннях, паднялася вада. Як тры гады назад, ужо не даводзілася цягаць човен па рэчышчы праз мялізны.
Такія справы. Пазней допісы з падрабязнасцямі.
Post #9312
893
sacral_BY #вілейка #sacral_urban Ёсць у Вілейцы цікавы помнік. Прысвечаны экспедыцыі Канстанціна Тышкевіча па рацэ Вяллі ў 1856 годзе. Вынікі яе ён апублікаваў у сваёй працы «Вялля і яе берагі», дзе сабраныя краязнаўчыя, этнаграфічныя, геаграфічныя звесткі. Знайшоў…
- ❤ 26
- ❤🔥 7
- 👍 4
- 🔥 1