TGViewer
sacral_BY sacral_BY @belarus_sacral · 2.99K subscribers
Post #1132 583
#мядзел #sacral_catholic #sacral_photo
Кальварыя - лацінскае слова, якое азначае Галгофу, месца распяцце Хрыста.
Далёка не ўсе еўрапейскія хрысціяне маглі дазволіць сабе пілігрымку ў Іерусалім, з мэтай прайсці крыжовы шлях Езуса. Таму ў сябе дома католікі сталі будаваць на ўзгорках комплексы з капліцамі і скульптурамі, якія паказваюць страсці Хрыстовы і паўтараюць маршрут руху яго з крыжам да месца пакарання.
У Мядзелі такая кальварыя была пабудавана ў 1765 годзе. Да моманту яе разбурэння ў 1942 годзе, комплекс налічваў да 40 капліц-станцый.
У 2014 годзе была пабудавана новая кальварыя, зараз яна мае 14 капліц, на якіх намаляваны біблейскія сцэны ад асуджэння Хрыста на смерць і да укладанне яго ў труну.

На самым узгорку ёсць дзве пажарныя вышкі. Доступ на верхнія пляцоўкі зачынены, але нават з лесвіцы адкрываецца прыдатны від на ўскраіну горада і возера Мястра.
More from @belarus_sacral
  1. Oct 10, 2026#тбілісі #грузія #sacral_museum #sacral_graveyard Апошняе ў спісе, але не апошняе па цікаў…
  2. Oct 9, 2026#тбілісі #грузія #гара_цэгла #sacral_museum #sacral_orthodox Калі такія справы (разабраліс…
  3. Oct 7, 2026#бабруйск #sacral_urban Дарэчы, спонсар вандроўкі ў Жылічы - бабруйскі касмадром аўтавакза…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →