TGViewer
АЧК-Беларусь АЧК-Беларусь @belarus_abc · 807 subscribers
Post #1873 2.68K
28 чэрвеня спаўняецца чатыры гады дзейнасці "Калектываў салідарнасці" — сеткі актывіста:к з Украіны, якая падтрымлівае антыаўтарытарыяў у войску і людзей, пацярпелых ад расійскага ўварвання.

Да свайго дня нараджэння яны заклікалі супольнасць арганізаваць невялікія святочныя імпрэзы або сабраць ахвяраванні.

АЧК-Беларусь далучаецца да гэтага закліку і прапануе набыць гістарычную пячатку ўзору 1919 года. Яна належала камандзіру паўстанцкіх войскаў Махно Крымскага напрамку — Усеваладу Паўлоўскаму. Дызайн пячаткі ўзяты з аднаго з музеяў у Кіеве, прысвечаных Украінскай рэвалюцыі 1917–1921 гадоў.

Са снежня 2025 года Гуляйполе — радзіма і адзін з галоўных цэнтраў арганізацыі руху Нестара Махно — знаходзіцца пад расійскай акупацыяй. Яго музей быў знішчаны, але экспанаты паспелі эвакуяваць яшчэ ў 2024 годзе.

Мы лічым важным захоўваць гісторыю нашага руху — хаця б у памяці, але таксама і ў матэрыяльных рэчах. Гэтая пячатка — добрае сведчанне таго, што гісторыя паўтараецца, і народ Украіны зноў вымушаны адстойваць сваю свабоду.

Пячатка пастаўляецца ў драўлянай скрыначцы разам з чарнілам і стане выдатным сувенірам.

Кошт: 50 еўра (плюс дастаўка).
Усе сабраныя сродкі будуць пералічаны "Калектывам салідарнасці"
Заказавайце праз @abc_belarus_2020 да 5 ліпеня. 🔽🔽🔽
  • 🔥 5
  • 👍 1
  • 😱 1
More from @belarus_abc
  1. Sep 11, 2026❤️ Настя Кухта на свободе! Вчера, после 5 лет заключения, Настя Кухта вышла на свободу. Он…
  2. Sep 10, 2026🎉 День Рождения анархиста Артёма Соловья! Сегодня анархисту Артёму Соловью исполняется 30…
  3. Aug 26, 2026Пачаўся тыдзень салідарнасці з вязнямі-анархістымі! Салідарнасць — ключ да барацьбы з гэта…
  4. Aug 18, 2026Сімвалічную акцыю салідарнасці з анарха-партызанамі зладзілі ў Варшаве Нам даслалі некальк…
  5. Aug 12, 2026У нас пополнение в дистро! Сегодня как раз ожидается метеоритный дождь, и возможно, как ра…
  6. Aug 4, 2026Где найти нас в августе! 🖤 9 августа - Warsaw | Belarusian publishers bookfair Приходите…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →