TGViewer
Беларусь головного мозга Беларусь головного мозга @belamova · 37.2K subscribers
Post #64949 5.29K

Forwarded from Светлана Тихановская

Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Украіны Сібігам: што абмеркавалі?

На палях Варшаўскага форуму па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з Андрэем Сібігам, міністрам замежных справаў Украіны. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі.

Беларуская лідарка выказала салідарнасць з украінскім народам і падзякавала за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку новага падраздзялення БПЛА «Воля».

Галоўныя тэмы сустрэчы:
– Бяспека. Расійская вайсковая прысутнасць у Беларусі і выкарыстанне беларускай інфраструктуры для агрэсіі супраць Украіны. Дэлегацыя прадставіла матэрыялы BELPOL і распавяла пра кампанію супраць вярбоўкі беларусаў у расійскую армію.
– Дапамога беларусам ва Украіне. Заканадаўчыя прапановы для ўрэгулявання знаходжання людзей з пратэрмінаванымі дакументамі, умацаванне статусу Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве і яе супрацоўніцтва з дзяржаўнымі інстытутамі.
– Міжнароднае супрацоўніцтва. Супольныя беларуска-ўкраінскія мерапрыемствы на міжнародных пляцоўках.

Святлана Ціханоўская:
«Мы хочам, каб супрацоўніцтва паміж Украінай і дэмакратычнай Беларуссю было пастаянным і сістэмным. Бо свабодная, незалежная ад Расіі Беларусь — гэта не толькі наша мэта, але і стратэгічны інтарэс Украіны».


Поўны рэліз — на сайце.
  • 👍 74
  • ❤ 13
  • 💩 6
  • 😁 2
  • 🔥 1
More from @belamova
  1. Oct 14, 2026Шэсць інструментаў, якімі рэжым пераследуе беларусаў за мяжой 14 кастрычніка ў Варшаве Свя…
  2. Oct 14, 2026BELPOL представил доклад о милитаризации Беларуси на Варшавском форуме по безопасности. В…
  3. Oct 14, 2026Срочно нужна помощь от Трампа: в РФ возник дефицит ... пулемётов Советские запасы "съедены…
  4. Oct 13, 2026Наконец-то нам завидуют!
  5. Oct 13, 2026В 1994-м году в Беларуси пришёл к власти "бескомпромиссный борец с коррупцией", но борьба…
  6. Oct 13, 2026В Беларусь приехали почти 48 тысяч трудовых мигрантов: откуда больше всего работников С ян…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →