Абвестка
Буду тут жыць мёртвым, як усякі тугі на вуха, праходзячы з чамаданам пацёртым, распасцёртым усім слухам, што злавіў за крыльца паўзу, штосьці даўнішняе ў цёмных дрэвах унюхаўшы, як бы з часоў з'яўлення ў польскай слоўца кляўза ці абвесткі ад метэастанцыі Глухаў.
#poetry #be
Post #2366
20
Forwarded from LMTXT