TGViewer
БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК @autapolk · 168 subscribers
Post #120 572
Расказваем, колькі зарабляюць валанцёры

Нісколькі. Ходзіць шмат чутак, але вось як выглядае праца:
Варшава — Кіеў. 780 км. 12 гадзін. Каля 5 — на мяжы.

Валанцёры бяруць выходныя і адпрошваюцца з працы.
Ім не плацяць «купу грошай».
Яны ахвяруюць сном, часам і грашыма, каб перагнаць аўто.

Па дарозе трэба не заснуць, сачыць за станам машыны. У Кіеве валанцёры не жывуць у гатэлях і амаль не маюць часу на адпачынак. Перадаюць аўто і вяртаюцца назад. Зноў у дарозе, а потым — на сваю працу.

На шляху бывае ўсякае: паломкі, затрымкі, аварыі. Чаго толькі не было за час існавання «Беларускага Аўтапалка»!

Але мы вязем машыны. І будзем працягваць гэта рабіць дзякуючы валанцёрам.

Калі чуеце, што «яны на гэтым зарабляюць» — узгадайце наш пост.

Мы абралі гэты шлях свядома і не шукаем у ім выгады. Калі мы і шукаем нешта, дык толькі людзей, гатовых далучыцца да агульнай справы дапамогі Украіне і Беларусі.

Дзякуй кожнаму, хто сярод сваіх справаў знаходзіць час і абірае прывезці аўтамабіль для ЗСУ.

Вы — нашая моц.
  • ❤ 26
  • 🔥 5
More from @autapolk
  1. Jun 18, 2026У SUSTRECHA з’явіўся ўласны міні-дадатак для валанцёраў! Мы рады паведаміць, што цяпер ста…
  2. May 30, 2026Сябры, цяпер вы можаце пісаць адміністратарам наўпрост праз паведамленні каналу. Каб звяза…
  3. May 10, 2026Невялікі апдэйт ад «Аўтаполка»: мы пераганяем не толькі легкавыя аўто і маленькія бусікі.…
  4. Jan 17, 2026«Аўтапалку» патрэбныя кіроўцы! ЗСУ, як і заўсёды, трэба шмат аўто. Запыты не спыняюцца. І…
  5. Jan 14, 2026Зробім Беларускі Пункт Нязломнасці ў Кіеве разам! Далучайцеся! Увесь свет ведае, які зараз…
  6. Nov 25, 2025Крышачку з жыцця беларускaга автополка. Мы не крычым пра сябе, мы проста працуем. Днём, но…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →