Беларусы збіраюць каманду на міжнародны ветэранскі фестываль Carpathian Yomp, які пройдзе ў Карпатах 22–25 жніўня.
Мы ўжо далучаемся, і запрашаем усіх, хто хоча ехаць з намі!
Фестываль аб’ядноўвае ветэранаў, валанцёраў, іх сяброў і ўсіх неабыякавых. Усіх, каму важна адчуваць салідарнасць супольнасці.
Будуць паходы, гульні, размовы — тое, што грэе сэрца ў такі складаны час.
📍 Карпаты, 30 хвілін ад Івана-Франкоўска
📆 22–25 жніўня 2025
Праграма:
— Пешаходны марш (16, 40 або 60 км)
— Петанк, стральба з лука, рыцарскія боі
— Агульны лагер, адкрыццё, вячэры, зносіны
Удзел платны толькі для цывільных — 700 грн.
Для ветэранаў і дзейных добраахвотнікаў — бясплатна.
📌 Паедзем централізавана, мы на сувязі з арганізатарамі. Можна ехаць як групай, так і асобна.
Калі хочаце далучыцца, напішыце нам:
📩 Святлана: @SvetlanaShatilina
📩 Алена: @luka40387
📩 Прадстаўнік ад беларускіх добраахвотнікаў: @Vitovt13
Будзем разам у Карпатах. Нашая сіла — у людзях побач.
Post #113
327
Forwarded from ВЦ «Сустрэча»
- 🔥 7
- 👍 4