TGViewer
ASTAPENIA ASTAPENIA @astapenia · 885 subscribers
Post #549 665

Forwarded from MALDZIS

Запрашаем на MALDZIS-фэст, які пройдзе ў Варшаве 13-га ліпеня!

Пачынаем а 17:00 у Музеі сучаснага мастацтва (MSN). Вас чакаюць сустрэчы і размовы з людзьмі, якія вызначаюць і папулярызуюць беларускую культуру, яркія выступы і прэзентацыя новага каштоўнага артэфакта з калекцыі MALDZIS.

У праграме:

🟪 Размова са Святланай Алексіевіч

Пісьменніца і Нобелеўская лаўрэатка раскажа пра новую кнігу і ранейшыя творы, а таксама пра тое, як літаратура пераўтвараецца ў сэнсы, праз якія свет бачыць Беларусь.

Мадэратар: Рыгор Астапеня

🟪 Серыя выступаў: “Як ствараць беларускую культуру”

· Мікалай Халезін
· Праект Этыка
· Валянціна Андрэева
· Дзмітрый Салодкі
· Саша Адамаў


Мадэратар: Саша Івулін

🟪 Дыскусія: пра што расказвае свету беларуская культура?

Абмяркуем, ці ёсць у беларускай культуры адзіны вобраз, які свет лёгка пазнае, і ці патрэбны ён наогул. І ці можа свет зноў захапляцца намі? Або толькі спачуваць?

· Саша Філіпенка
· Лявон Вольскі
· Удзел яшчэ адной спікеркі ўдакладняецца

Мадэратарка: Ірэна Кацяловіч

📌 Праграма будзе дапаўняцца, таму сачыце за нашымі абвесткамі. А ўжо цяпер можна зарэгістравацца на фестываль. Колькасць месцаў абмежаваная, таму, на жаль, мы не зможам задаволіць усе рэгістрацыі; калі ласка, правярайце сваю электронную пошту, каб даведацца, ці была ваша рэгістрацыя пацверджаная.

Святкуйма разам нашу беларускасць!
  • 👍 13
  • ❤ 6
  • 🔥 6
  • 😁 1
More from @astapenia
  1. Jul 23, 2026Зрабілі хіба першае даследаванне, як можа выглядаць транзіт улады ў Беларусі! Вось тут наш…
  2. May 26, 2026Нікога лепш у беларускай палітыцы не было і не будзе https://zrzutka.pl/p8hzuf
  3. Apr 1, 2026тун-тун для тых, каму да 30) https://politicalcampus.co/course/akademiya-novaj-belaruskaj-…
  4. Mar 27, 2026Квіткі тут 👇 https://relivent.eu/BY/event/1950/
  5. Jan 14, 2026Калі вам раптам падабаецца фармат тэкстаў на дзесяць тысяч слоў, то не праходзьце міма. У…
  6. Dec 2, 2025У Прэс-клубе больш няма фармату анлайн-прэзентацый, таму публікуем вынікі апытання без пап…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →