TGViewer
ASTAPENIA ASTAPENIA @astapenia · 881 subscribers
Post #544 1.57K
У Прэс-клубе больш няма фармату анлайн-прэзентацый, таму публікуем вынікі апытання без папярэджанняў. Тут — прэзентацыя па-руску, тут — па-ангельску, а тут — датасэт для самых адданых.

Самае важнае:

Падтрымка вайны — 27%, самая жыццясцвярджальная лічба, якую можна ўявіць у сённяшніх умовах.

Большасць, як і раней, выступае за неадкладнае спыненне баявых дзеянняў і пачатак перамоў. За год вера ў перамогу Украіны істотна зменшылася — да 8%.

Ацанілі ўзровень інфармаванасці пра падзеі ў свеце і ў краіне. Людзі пра многае чулі, што сведчыць, што грамадства ў цэлым даволі ўключанае.

Пра вызваленне палітвязняў ведае пераважная большасць; часцей падтрымліваюць, пры гэтым прыхільнікі Лукашэнкі падзяліліся ў меркаваннях прыкладна напалам.

Замерылі і стаўленне да масавага прыезду пакістанцаў. Самая звычайна талерантная прадэмакратычная група ў гэтым пытанні аказалася найменш талерантнай.

Замерылі сацыяльны аптымізм: людзі ў большасці песімістычна ацэньваюць наступствы расійска-украінскай вайны і маштабную эміграцыю. Адток насельніцтва турбуе і праўладных, і прадэмакратычных рэспандэнтаў.

Шмат хто дэкларуе, што мала ведае пра дэталі ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй: толькі каля траціны ведаюць пра планы размяшчэння комплексу «Арэшнік» і тактычнай ядзернай зброі.

Пры гэтым падтрымка размяшчэння ядзернай зброі прыкметна вырасла, хоць большасць — 56% — усё яшчэ выступае супраць.

Уступленне ў НАТА падтрымліваюць толькі 8% беларусаў. Прыблізна палова гарадскіх жыхароў кажа, што не падтрымае ўваходжанне ў альянс ні пры якіх абставінах.

У сферы знешнепалітычных арыентацый, як і раней, змагаюцца дзве лініі: нейтралітэт і арыентацыя на Расію. Далучэнне да ЕС падтрымліваюць 15% — у сённяшніх абставінах пры сённяшняй палітыцы гэта можна назваць нават поспехам)

Агулам: калі вы тужылі — не тужыце, калі спадзяваліся — не спадзявайцеся!)
belaruspolls.org Результаты двадцать первой волны исследования Взгляды беларусов на войну, внутреннюю и внешнюю политику
  • 👍 12
  • 😱 9
  • 🔥 2
  • 💩 2
  • ❤ 1
  • 🤔 1
More from @astapenia
  1. Sep 28, 2026Памінаем кар'еру палітычнага аналітыка https://www.youtube.com/watch?v=AKGSUkuTqe4
  2. Jul 23, 2026Зрабілі хіба першае даследаванне, як можа выглядаць транзіт улады ў Беларусі! Вось тут наш…
  3. Jun 25, 2026Запрашаем на MALDZIS-фэст, які пройдзе ў Варшаве 13-га ліпеня! Пачынаем а 17:00 у Музеі су…
  4. May 26, 2026Нікога лепш у беларускай палітыцы не было і не будзе https://zrzutka.pl/p8hzuf
  5. Apr 1, 2026тун-тун для тых, каму да 30) https://politicalcampus.co/course/akademiya-novaj-belaruskaj-…
  6. Mar 27, 2026Квіткі тут 👇 https://relivent.eu/BY/event/1950/
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →