TGViewer
Admyslova Admyslova @admyslova · 98 subscribers
Post #496 150
​​Клікбэйт як хвароба

Што такое "клікбэйт"? Клікбэйт як від загалоўка - ад англійскіх слоў "click" і "bait", то бок літаральна прынада на клік, загаловак, на які цягне клікнуць. У больш шырокім сэнсе, адаптацыя не толькі загалоўка, але і ўсяго матэрыялу (тэксту, відэа, падкасту і г.д.) пад патрэбы прыцягнення ўвагі. Фактычна, інфармацыйная маніпуляцыя.

З'ява гэта не новая, звычайная ў сэнсе сваёй распаўсюджанасці. У моры кантэнту патрэба вылучыцца, прыцягнуць увагу чытача чымсьці яркім, правакацыйным і скандальным ёсць натуральнай адаптацыяй. Але гэтая практыка мае свой кошт як для аўтараў, так і для іх чытачоў.

Коштам гэтым з'яўляецца змена аўтарскага прыярытэту: замест працы над пашырэннем і паглыбленнем уяўлення пра прадмет, аўтары засяроджваюцца на працы з формай кантэнту.

Асноўныя прыёмы стварэння клікбэйту:
⁉️інтрыга, сакрэтнасць, правакацыйнасць у загалоўку і асноўным тэксце (замест прамога і яснага апісання з'явы);
⁉️гутарковы стыль і дыялог з чытачом (зварот на "ты"; выклікі чытачу "ты не паверыш", "ты не здагадаешся"; нематываваныя клічнікі, пытальнікі і шматкроп'і; указальныя займеннікі "гэты", "той" і іншыя);
⁉️насычаннасць мастацкімі сродкамі: яркія эпітэты, перабольшванні і змяншэнні, фразеалагізмы;
⁉️гульня з супярэчнасцямі і эмоцыямі чытача, абяцанні, пагрозы, шок;

Усе гэтыя прыёмы працы з формай часта змяняюць змест кантэнту. Адбываецца дэфармацыя аўтарскай перспектывы, і, у выніку, паніжэнне якасці зместу, бо не ўсе тэмы магчыма адаптаваць такім чынам без страты сэнсу. Комплексныя феномены рэчаіснасці адаптуюцца пад патрэбы клікбэйту, спрашчаюцца лагічныя сувязі, кантрасты абвастраюцца, меркаванні палярызуюцца.

Крытычнай стадыяй дэфармацыі аўтарскай перспектывы з'яўляецца свядомая ці несвядомая хлусня.

Пытанне наступнае: што паведамляе чытачу пра стаўленне да яго аўтараў кантэнту, калі яны выкарыстоўваюць клікбэйт?

#База
  • ❤ 4
More from @admyslova
  1. Jul 15, 2025Але жыццё тут не заканчваецца, і Мацкевіч рухаецца далей: Што я магу зараз прапанаваць? Рэ…
  2. Jul 15, 2025Разбіраем "разбор аднаго верша" Уладзіміра Мацкевіча. "Паэты і паэзія не хлусяць. Але шчыр…
  3. Jun 28, 2025"Чыстая" кніжная графіка Алега Аблажэя: зразумелыя і не перанасычаныя сюжэты, упэўненыя і…
  4. Jun 12, 2025Але ёсць таксама клікбэйт, так бы мовіць, здаровага чалавека - ясныя загалоўкі, без дадатк…
  5. May 18, 2025​​У цікавых фактах пра Стэфанію Станюту ад “Новага часу” знайшоў: “Факт 7. Дома займалася…
  6. Apr 15, 2025А вось фрагмент, дзе Алесь Разанаў распавядае пра свайго сябра, мастака-авангардыста Тодар…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →