TGViewer
Академия Академия @academybssf · 54 subscribers
Post #191 143

Forwarded from Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

⚡️Ва Украіне створана Працоўная група па спартыўных санкцыях і допуску да міжнародных спартыўных спаборніцтваў. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі BSSF.

Мэтай Працоўнай групы з'яўляецца мадэрнізаванне спартыўных санкцый, байкот спартсменаў-прапагандыстаў, нядопуск іх у шырокую спартыўную прастору для распаўсюджвання ідэй нянавісці і вайны.

Па выніках пасяджэння прыняты шэраг важных рашэнняў:

▫️Вынесці на разгляд Камітэта Вярхоўнай Рады па справах моладзі і спорту пытанне аб стварэнні Працоўнай групы па супрацьдзеянні расейскай агрэсіі ў сферы спорту;

▫️Прапанаваць Камітэту Вярхоўнай Рады па справах моладзі і спорту распрацаваць праект Пастановы Вярхоўнай Рады аб пашырэньні мэханізмаў супрацьдзеяньня расейскай прапагандзе ў сфэры спорту. Дамагчыся галасавання ў парламенце да 6 снежня гэтага года, у дзень, калі пачнецца Асамблея Міжнароднага алімпійскага камітэта;

▫️Прапанаваць увесці персанальныя санкцыі ў дачыненні да першай групы "правераных асоб".

❗️У працоўнай сустрэчы ўзялі ўдзел:

🔹Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Аляксей Дняпроў;
🔹Намеснік Міністра моладзі і спорту Украіны Андрэй Часнакоў;
🔹Радніца міністра Міністэрства замежных спраў Украіны Вікторыя Расная;
🔹Народныя дэпутаты Украіны Георгій Мазурашу;
🔹Алімпійскі чэмпіён, народны дэпутат Украіны Жан Белянюк;
🔹Народны дэпутат Украіны Васіль Мокан;
🔹Народны дэпутат Украіны і алімпійская прызёрка Вольга Саладуха;
🔹Прадстаўнікі Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны;
🔹Прадстаўнікі Спартыўнага камітэта Украіны, Нацыянальнага камітэта спорту па справах інвалідаў Украіны;
🔹Прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Украіны Валерый Сушкевіч;
🔹 Дырэктар Дэпартамента моладзі і спорту Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Юлія Хан;
🔹Грамадскія аб'яднанні, СМІ.

З боку BSSF удзел у пасяджэнні прымалі дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін, а таксама прадстаўнікі фонду Міхаіл Залеўскі і Анатоль Котаў.
  • 👍 5
More from @academybssf
  1. Sep 29, 2022⚡️Прызы ад вольных спартоўцаў у Дзень спартыўнай салідарнасці! 30 верасня быў абвешчаны Дн…
  2. Sep 19, 2022🔥Свабодныя спартсмены запрашаюць кожнага беларуса адзначыць Дзень спартыўнай салідарнасці…
  3. Sep 16, 2022Классная инициатива. Приглашаем всех!!! Организовывайте мероприятие в своем городе. А если…
  4. Sep 16, 2022⚡️30-га верасня — Дзень спартыўнай салідарнасці! Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці су…
  5. Jul 1, 2022​‼️ BSSF атрымаў галоўную ўзнагароду спартыўнай канферэнцыі Play The Game 2022 і быў прызн…
  6. Jun 2, 2022⚡️ШУКАЕМ "ЛАСТАЎКУ" ДЛЯ БАЙЦОЎ УЗБРОЕННЫХ СІЛ УКРАІНЫ Зварот да дыяспары ў Літве і Польшчы…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →