TGViewer
Академия Академия @academybssf · 53 subscribers
Post #185 148

Forwarded from Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

🔥Свабодныя спартсмены запрашаюць кожнага беларуса адзначыць Дзень спартыўнай салідарнасці і ўзгадаць традыцыю нядзельных маршаў у новым фармаце.

Напэўна вы памятаеце маршы 2020 году і момант, калі спартсмены ўсталі на бок народа. Час ідзе, але нашая барацьба працягваецца!

❗️Запрашаем вас зноў прайсці маршам колькасцю крокаў за кожнага палітвязня Беларусі. Па дадзеным @dissidentby на 19 верасня 1649 чалавек знаходзяцца ў няволі. Далучайцеся, рабіце банеры з лозунгамі "Народ — чэмпіён", "Спартсмены з народам", "Мы гуляем сумленна", "Нас не зламаць".

✊🏻Мы таксама прапануем беларускім дыяспарам правесці спартыўны пікнік. Гэта могуць быць актыўныя гульні, паказальныя выступленні, велазаезды, міні-турніры. Наша мэта — знаёміцца і аб'ядноўвацца!

🗓Мерапрыемствы адбудуцца ў розных гарадах з 30 верасня па 2 кастрычніка.

Дасылайце інфармацыю аб вашым мерапрыемстве ў наш тэлеграм-бот @bssfbot — мы падтрымаем вас медыйна!

📲А таксама сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі, каб не прапусціць інфармацыю аб актыўнасцях у вашым горадзе!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
  • 👍 6
More from @academybssf
  1. Nov 25, 2022⚡️Ва Украіне створана Працоўная група па спартыўных санкцыях і допуску да міжнародных спар…
  2. Sep 29, 2022⚡️Прызы ад вольных спартоўцаў у Дзень спартыўнай салідарнасці! 30 верасня быў абвешчаны Дн…
  3. Sep 16, 2022Классная инициатива. Приглашаем всех!!! Организовывайте мероприятие в своем городе. А если…
  4. Sep 16, 2022⚡️30-га верасня — Дзень спартыўнай салідарнасці! Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці су…
  5. Jul 1, 2022​‼️ BSSF атрымаў галоўную ўзнагароду спартыўнай канферэнцыі Play The Game 2022 і быў прызн…
  6. Jun 2, 2022⚡️ШУКАЕМ "ЛАСТАЎКУ" ДЛЯ БАЙЦОЎ УЗБРОЕННЫХ СІЛ УКРАІНЫ Зварот да дыяспары ў Літве і Польшчы…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →