TGViewer
АБФ в Литве АБФ в Литве @abflithuania · 835 subscribers
Post #2162 278
АБФ Рэкамендуе!

✨ Як справы ў сферы інклюзіі? Працягваем збор адказаў ✨

Вітаем, дарагія калегі і каляжанкі!

На сувязі — арганізацыя «ІншыЯ». Гэтай восенню мы запусцілі анкету ацэнкі сітуацыі ў галіне інклюзіі. І мы працягваем збор адказаў!

✨ Для чаго гэтая анкета?
Каб дзейнасць арганізацый, ініцыятыў і актывістак, якія працуюць з і для ўразлівых груп была яшчэ больш эфектыўнай і карыснай для гэтых груп.

✨ Для каго гэтая анкета?
Мы хочам сабраць досвед і меркаванні беларускіх арганізацый, ініцыятыў і індывідуальных актывіст_ак, якія наўпрост працуюць з рознымі ўразлівымі групамі і/ці для якіх такія групы з'яўляюцца аднымі з галоўных беніфіцыяра_к дзейнасці.

З кім ці для каго вы працуеце?
🟣Людзі з абмежаванай мабільнасцю
🟣Людзі са слабым зрокам/невідушчыя
🟣Людзі са слабым слыхам ці без слыху
🟣ЛГБТК+
🟣Людзі з ВІЧ
🟣Людзі сталага веку
🟣Людзі з псіхічнымі разладамі
🟣Бацькі з малымі дзецьмі
🟣Жанчыны
🟣Дзеці і падлеткі (да 18)
🟣Моладзь (18-35)
🟣Беларус_кі ў вымушанай эміграцыі
🟣Мігрант_кі агулам
🟣Палітвязні / пацярпелыя ад палітычных рэпрэсій
🟣Іншыя ўразлівыя групы (ваш варыянт адказу)

Калі вы можаце адзначыць хаця б адну з пералічаных груп, то гэта анкета для вас!

⚡️ Што яшчэ важна ведаць пра анкету?
На пачатку 2026 году мы плануем правесці Форум для абмеркавання сітуацыі ў галіне інклюзіі, якая склалася ў беларускім сектары ў бягучы момант.

Вынікі гэтай ацэнкі стануць добрым падмуркам для абмеркаванняў у межах Форума. У форме вы зможаце пакінуць сваю пошту, каб атрымаць анонс Форуму першымі!

✨ Дэдлайн — 30 лістапада

➡️ Апытанне зойме каля 10-15 хвілін — запоўніць форму можна тут

Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай

@theothersby (унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: theothersby.org | Instagram | TikTok
  • 🔥 2
  • 🥰 1
  • 💯 1
More from @abflithuania
  1. Oct 4, 2026❤️ Шведскі гурток «Handmade» Тэма сустрэчы: "Інкрустацыя саломкай" 🗓 Калі: 05.10 (панядзе…
  2. Oct 3, 2026АБФ Рекомендует! ❤️ Литовский Красный Крест приглашает школьников мигрантов создать стильн…
  3. Oct 3, 2026Шведский кинокружок 🎞 67 Кадров 🗓Когда: 04.10 (воскресенье), 17:00 📍Место: Pylimo g.6.…
  4. Oct 1, 2026АБФ Рэкамендуе! 🌍 Youth Politics & International Advocacy Weekend Сябры, маем важны інтэн…
  5. Oct 1, 2026Шведский кружок 🍑 Sex Education 🍑 Когда: 3.10 (суббота), 18:00 Место: Pylimo g.6. Вход ч…
  6. Sep 28, 2026Приглашаем на групповые занятия с психологиней ✨ Тренинг «Раскрытие собственного потенциал…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →