⚡ВІЛЬНЮС! УЖО ЗАЎТРА🔥
🎬 КІНАКЛУБ: Саракоўка (City 40)
🎭 Запрашаем на паказ дакументальнай стужкі пра жыццё за калючым дротам, дзе бяспека дзяржавы ставіцца вышэй за жыццё людзей.
🕐 2 верасня, аўторак, 18:30
📍 Teatro g. 3, прастора АБФ "МісіЯ"
🎥 Што глядзім:
City 40 — фільм, які ўпершыню адкрывае свету таямніцы савецкага закрытага горада Озёрск, вядомага як Чэлябінск-40. Жыхары горада жылі за плотам з калючага дроту, мелі прывілеі, але плацілі за гэта здароўем і свабодай. Фільм аб’ядноўвае архіўныя кадры і інтэрв’ю з мясцовымі, якія гавораць пра патрыятызм, страх і цану, якую давялося заплаціць за “вялікую дзяржаву”.
💬 Пасля прагляду — адкрытая размова:
– Што важней: бяспека дзяржавы ці жыццё чалавека?
– Як закрытасць і сакрэтнасць уплываюць на грамадства?
🗣 Мова фільма: руская
⏳ Працягласць імпрэзы: каля 2,5 гадзіны
Удзел вольны.
Запрашаем усіх, хто гатовы слухаць, абмяркоўваць і думаць крытычна 🌱
Post #2046
335

- 🕊 3
- 🔥 1
- 🥰 1