TGViewer
АБФ в Литве АБФ в Литве @abflithuania · 836 subscribers
Post #2496 93
Шведскі філасофскі гурток імя Ігната Абдзіраловіча

🗓 Калі: 22 кастрычніка (чацвер) у 19:00
📍 Дзе: Pylimo g. 6
Тэма: Сымона дэ Бавуар: жыццё, смерць, свабода і беларуская перспектыва
💻 Зарэгіструйцеся, калі ласка, па спасылцы. Нам важна ведаць колькасць удзельні_ц!

🔥 БЯСПЛАТНА 🔥

Запрашаем на прэзентацыю дзвюх кніг, якія нядаўна выйшлі ў выдавецтве «Скарына» і прысвечаныя адной з самых уплывовых філосафак ХХ стагоддзя — Сымоне дэ Бавуар. Таксама будзе цікавая і змястоўная гутарка з выдаўцом і аўтарам — Уладзіславам Гарбацкім пра кнігі і пра спадчыну Сімоны дэ Бавуар.

📚 «Вельмі лагодная сьмерць» — аповесць Сымоны дэ Бавуар, у якой пісьменніца распавядае пра апошнія тыдні жыцця сваёй маці. Гэта не проста асабістая гісторыя страты, але і глыбокае філасофскае разважанне пра смерць, старэнне, чалавечую годнасць і складаныя адносіны паміж блізкімі людзьмі.

📖 «Сымона дэ Бавуар і Беларусь» — кніга эсэ і артыкулаў Уладзіслава Гарбацкага, якая знаёміць з фемінісцкай, палітычнай і атэістычнай думкай французскай мысляркі. Аўтар прапануе паглядзець на яе ідэі праз беларускую перспектыву і паразважаць, наколькі яны актуальныя для сучаснай Беларусі.
Падчас сустрэчы пагаворым пра філасофію свабоды і адказнасці, месца жанчыны ў грамадстве, стаўленне да смерці і цялеснасці. А таксама паспрабуем разабрацца, чаму ідэі дэ Бавуар, сфармуляваныя ў мінулым стагоддзі, працягваюць выклікаць дыскусіі сёння.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца філасофіяй, фемінізмам, літаратурай і сучаснай беларускай інтэлектуальнай думкай!
  • 🔥 2
  • 🆒 2
  • 🥰 1
More from @abflithuania
  1. Oct 8, 2026Встреча для взрослых «КиноПросмотр» 🎥 🗓Когда: 15.10 (четверг), 18:45 📍Место: Pylimo g.6…
  2. Oct 7, 2026АБФ Рэкамендуе! Рухацца. Спрабаваць. Ствараць. Даследаваць. 🚀 ARTSCAPE пачынае новае кола…
  3. Oct 7, 2026❤️ Шведскі гурток «Handmade» Тэма сустрэчы: «Роспіс па тканіне» 🗓 Калі: 12.10 (панядзелак…
  4. Oct 6, 2026Шведский кружок 🍑 Sex Education 🍑 Когда: 10.10 (суббота), 18:00 Место: Pylimo g.6. Вход…
  5. Oct 6, 2026👜 Приглашаем на встречу шведского кружка «ТВОРЧЕСКИЙ» ✨ 🗓 Когда: 10 октября в 13:00 📍 А…
  6. Oct 6, 2026Приглашаем на групповые занятия с психологиней ✨ Тренинг «Раскрытие собственного потенциал…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →