АБФ Рэкамендуе!
Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў ЕГУ запрашае на адкрытую лекцыю Марыны Шоды
Выхад па-за межы і бунт супраць канону: лекцыя-прэзентацыя беларускага перакладу рамана Вольгі Такарчук «Кнігі Якуба».
Сама аўтарка называе твор, што прынёс ёй у 2018 годзе Нобелеўскую прэмію, «гістарычным раманам, які напісаны з усведамленнем таго, што існы гістарычны аповед ёсць чымсьці сканструяваным і працягвае канструявацца», а яшчэ «бесцырымоннай дэканструкцыяй бачання свету, атрыманага ў спадчыну ад Сянкевіча».
Паразмаўляйма пра «Кнігі Якуба» як працу над памылкамі гісторыі, як магчымасць пачуць тых, хто быў пазбаўлены голасу і статусу і быў выкінуты па-за цэнтральную гістарычную плынь, як спробу асэнсавання таго, адкуль з’яўляюцца “месіі” і чаму да іх так цягнуцца людзі, разумення таго, чым ёсць ерасі, і рэканструявання біяграфіі Якуба Франка, гандляра, што падаўся ў месіі.
📌 15 траўня 2025, 18.30 Вільня/ Мінск, 17.30 Варшава
📌 Аўд. 303, Савічаус 17, Вільня
далучыцца анлайн ✎𓂃
Post #1947
271

- ❤🔥 3
- 🔥 2
- 🥰 1
- 😢 1
- 🆒 1