АБФ Рэкамендуе!
Да Дня роднай мовы далучайцеся да акцыі #BezosGiveMeMyBook ✨
На Amazon KDP любы чалавек без папярэдніх укладанняў грошай можа друкаваць любы наклад: зборнік вершаў, маляванкі, падручнікі…
💪Гэта такі ж буст для культуры, як вынаходніцтва друкарскага станка! Але не для на беларускай мовы, бо Amazon яе не падтрымлівае.
📢 Давайце гэта зменім!
Мы запускаем акцыю #BezosGiveMeMyBook. Гэта збор подпісаў пад зваротам да кампаніі Amazon KDP, каб платформа разблакавала беларускую мову.
Што можна зрабіць?
🔸Падпішыце петыцыю.
🔸Распавядзіце пра петыцыю, пастаўце на яе спасылку
🔸 Тэгніце Амазон (у інстаграме тэгаць @AmazonKDP, у фэйсбуку @KindleDirectPublishing, у твітары | X @AmazonKDP).
🔸Перадайце эстафету беларускасці 3-м сваім сябрам, каб больш людзей падхапіла нашу годную справу!
🏵Хай беларуская мова будзе актуальная цэлы год, а не адзін дзень. Давай разам адчынім дзверы для вялікай беларускай літаратуры!
#BezosGiveMeMyBook #BelarusianOnKDP #ДзеньРоднайМовы
Post #1782
216

- 🥰 4