TGViewer
ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой @abbabusiness · 1.24K subscribers
Post #1516 420
🤝 У межах праекта BDI працягваецца ментарская праграма для мэмбэраў і сяброў нашай супольнасці.

Гэтая ініцыятыва рэалізуецца сумеснымі намаганнямі нашых партнёраў па кансорцыуме, і для ABBA гэта новы і надзвычай каштоўны вопыт. Мы вельмі рады, што маем непасрэднае дачыненне да гэтай праграмы і змаглі сфарміраваць сваю частку ўдзельнікаў.

Інфармацыяй пра магчымасць удзелу мы дзяліліся ў нашых унутраных чатах і на афіцыйных старонках ABBA, і да нас паступіла шмат заявак з самымі рознымі запытамі. Для кожнага ўдзельніка ментар падбіраўся індывідуальна — зыходзячы з яго вопыту, экспертызы і тых задач, якія сёння стаяць перад бізнесам або арганізацыяй. У выніку ў межах нашай часткі праграмы было паспяхова сфарміравана 10 пар «ментар — менці».

Тэмы ментарынгу вельмі разнастайныя: ад развіцця бізнесу, маркетынгу, камерцыйнай нерухомасці, грантаў, спорту і маштабавання кампаній да падтрымкі праектаў у некамерцыйным сектары.

На рэалізацыю гэтай ініцыятывы было выдзелена 17 500 еўра, што дазволіла падтрымаць абодва бакі. Ментары атрымліваюць узнагароду за свой час і экспертызу, а менці — магчымасць працаваць з вопытнымі спецыялістамі без неабходнасці самастойна фінансаваць такую падтрымку.

Удзел у праграме быў конкурсным. Каманда ABBA ацэньвала, наколькі запыт актуальны для развіцця справы і ці дапаможа ментарынг дасягнуць канкрэтнага выніку. Праца ў кожнай пары будуецца індывідуальна: сустрэчы праходзяць як у анлайн, так і ў афлайн-фармаце, у залежнасці ад магчымасцяў і патрэб удзельнікаў.

Дзякуючы гэтаму, геаграфія праграмы атрымалася вельмі шырокай і выйшла далёка за межы адной краіны — яна ахоплівае Польшчу, Літву, Італію і Францыю. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што моцная беларуская бізнес-супольнасць будуецца на даверы паміж людзьмі, дзе б яны ні знаходзіліся.

Калі вы таксама хочаце быць у курсе новых праграм падтрымкі, адукацыйных магчымасцяў і ініцыятыў — падпісвайцеся на нашы сацыяльныя сеткі, далучайцеся да супольнасці ABBA і прыходзьце на нашы івенты!
Наперадзе яшчэ шмат магчымасцяў для развіцця, партнёрства і новых супольных гісторый поспеху🚀
  • ❤ 5
  • 🔥 1
  • 👏 1
More from @abbabusiness
  1. Sep 18, 2026Яўген Буры, прэзідэнт ABBA, даў каментар Deutsche Welle пра тое, як сёння працуе і развіва…
  2. Sep 4, 2026Учора ў Гданьску на 11. Europejskie Forum Inteligentnego Rozwoju праект Belarusian Diaspor…
  3. Sep 1, 202628 лістапада сустракаемся ў Варшаве на Summit of Relocated Businesses 2026! Сёлета ў цэнтр…
  4. Sep 1, 2026Першы этап Free Belarus Business Award завершаны! Дзякуем усім, хто падаў заяўку, падзяліў…
  5. Aug 27, 2026Форумы завяршаюцца, але партнёрства і новыя магчымасці працягваюцца. На адным з нашых фору…
  6. Aug 21, 2026Да завяршэння першага этапу BE BETTER засталося ўсяго 10 дзён! Не адкладайце заяўку на апо…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →