🏆 Ужо зусім хутка стартуе шосты сезон Free Belarus Business Award — прэміі для бізнесаў з беларускімі каранямі.
Шосты сезон Free Belarus Business Award мы адкрываем з ужо знаёмым для многіх удзельнікаў пасылам — BE BETTER. Бо развіццё бізнесу не заканчваецца пасля першага поспеху. Заўсёды ёсць куды расці, што паляпшаць і чаму вучыцца.
Менавіта гэтай ідэі прысвечана праграма падтрымкі сёлетняй Прэміі.
🎁 Пяць кампаній атрымаюць:
▪️ сертыфікат на навучанне на платформе Coursera;
▪️ практычны online-курс па бізнес-камунікацыі і брэндынгу ад Сяргея Дарафеева;
▪️ медыйную падтрымку ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.
Сяргей Дарафееў — журналіст, прадзюсар і выкладчык камунікацыі і брэндынгу з больш чым 20-гадовым досведам. За сваю кар'еру ён дапамог сотням людзей навучыцца эфектыўна камунікаваць, будаваць асабістыя і карпаратыўныя брэнды, выступаць публічна і лепш разумець сваю аўдыторыю.
💡 Падчас курса ўдзельнікі атрымаюць практычныя інструменты для:
▪️ развіцця брэнду і пазіцыянавання;
▪️ эфектыўнай камунікацыі з кліентамі і партнёрамі;
▪️ выкарыстання маркетынгу і PR для развіцця бізнесу;
▪️ разумення сваёй аўдыторыі;
▪️ стварэння моцнай унікальнай прапановы;
▪️ упэўненых выступаў і прэзентацый.
Хто можа ўдзельнічаць?
Мікра-, малыя і сярэднія кампаніі, а таксама ІП, заснаваныя або сузаснаваныя беларусамі і зарэгістраваныя ў краінах Еўрапейскага Саюза. Калі бізнес мае некалькіх заснавальнікаў, доля беларускага ўдзелу павінна складаць не менш за 50%.
Мы асабліва чакаем заяўкі ад кампаній, якія адчуваюць, што гатовыя зрабіць наступны крок у развіцці свайго бізнесу, але хочуць атрымаць для гэтага дадатковыя веды, экспертызу і падтрымку.
Дарэчы, у нашым Instagram https://www.instagram.com/freebelarusbusinessaward/ ужо апублікаваныя водгукі пераможцаў, якія прайшлі курс Сяргея Дарафеева. Пераходзьце ў профіль і пазнаёмцеся з іх досведам — магчыма, менавіта гэтыя гісторыі натхняць вас падаць заяўку сёлета.
Сачыце за нашымі абнаўленнямі — старт прыёму заявак ужо зусім блізка.
Post #1514
403
