🚀 БЕЛАРУСКІ БІЗНЕС ЗА МЯЖОЙ НА EFIR11: ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ДЭЛЕГАЦЫІ ABBA
📍 Гданьск, AmberExpo
📅 3–4 верасня 2026 года
ABBA запрашае прадпрымальнікаў, кіраўнікоў кампаній, інвестараў, экспертаў далучыцца да беларускай дэлегацыі на 11-ы Еўрапейскі форум інтэлектуальнага развіцця (EFIR11) — адно з найбуйнейшых дзелавых мерапрыемстваў Польшчы.
Сёлета форум пройдзе пад дэвізам «Еўрапейская прастора для бізнесу, капіталу і развіцця» і збярэ прадстаўнікоў бізнесу, інвестыцыйнай супольнасці, дзяржаўных інстытутаў, тэхналагічных кампаній, адукацыйных устаноў і міжнародных арганізацый з усёй Еўропы.
Удзельнікаў чакае:
✅ доступ да пяці тэматычных пляцовак развіцця: бізнес, інвестыцыі, фінансы, права, нерухомасць, тэхналогіі, штучны інтэлект;
✅ прафесійны нетворкінг з прадпрымальнікамі, інвестарамі і экспертамі з розных краін;
✅ удзел у закрытых зонах Premium і VIP;
✅ удзел у Gala 100 Liderek i Liderów Inteligentnego Rozwoju;
✅ выступленні і дыскусіі з вядучымі прадстаўнікамі бізнесу, навукі і інавацыйнага сектара.
Паводле аналітыкі ABBA за 2025 год, у краінах Еўрапейскага саюза сёння дзейнічае больш за 9 300 кампаній з беларускімі каранямі, больш за 80% з якіх працуюць у Польшчы. Каб беларускі бізнес меў больш магчымасцяў для развіцця, партнёрстваў і выхаду на новыя рынкі, ABBA адкрывае доступ да вядучых міжнародных дзелавых пляцовак. EFIR11 — адна з іх.
Удзел беларускай дэлегацыі арганізаваны ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative (BDI). Праект рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі, а арганізатарам форуму выступае Krajowa Izba Gospodarcza.
Важна: удзел у складзе дэлегацыі цалкам фінансуецца ў межах праекта BDI.
Для адабраных удзельнікаў пакрываюцца:
✔️ білеты Premium/VIP;
✔️ транспарт;
✔️ пражыванне ў гатэлі (для ўдзельнікаў з іншых рэгіёнаў);
✔️ харчаванне;
✔️ удзел ва ўсіх мерапрыемствах праграмы.
Увага! Усяго прадугледжана 20 месцаў для ўдзельнікаў, якім неабходна пражыванне (з іншых рэгіёнаў) і 10 месцаў для ўдзельнікаў з Гданьска (без пражывання ў гатэлі).
📅 Тэрмін падачы заявак — да 13 чэрвеня 2026 года.
Калі вы хочаце прадставіць свой бізнес, пашырыць кола прафесійных кантактаў, знайсці новых партнёраў і далучыцца да міжнароднай дзелавой супольнасці — рэгіструйцеся па спасылцы:
https://q.surveypal.com/CCI-Poland--Intelligence-development-forum/0
Да сустрэчы ў Гданьску!
Post #1513
2.7K

- 👍 2
- 🔥 2
- ❤ 1