TGViewer
ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой @abbabusiness · 1.24K subscribers
Post #1503 2.76K
ABBA і яе дэлегацыя на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 👇

Сёння адбыўся першы дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum»

Мы рады, што дэлегацыя ABBA прадстаўляе вольную Беларусь на гэтай знакавай падзеі.

Да нашай дэлегацыі далучыліся прадпрымальнікі беларусы з розных куткоў свету: Аргенціны, ЗША, Румыніі і Польшчы, а таксама амбасадары ABBA з Польшчы.

Упершыню на гэтым форуме і на такім узроўні была праведзена бізнес-панель, прысвечаная беларускаму бізнесу за мяжой.

Мы абмяркоўвалі яго бягучы стан, эканамічны ўплыў, яго перспектывы ў рэгіёне Трох мораў і далей, а таксама будучыню, дзе менавіта незалежны бізнес і яго аб’яднанні будуць драйверам развіцця як нашай краіны, так і ўсяго рэгіёна.

Мы хацелі б падзякаваць нашым партнерам Three Seas Business Council за запрашэнне стаць часткай гэтай падзеі, а таксама EUROCHAMBRES за супрацу і сталую падтрымку.

Мы будзем публікаваць больш падрабязную інфармацыю, таму сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі і падпісвайцеся ✔️
  • ❤ 6
  • 🔥 2
  • 👏 2
  • 🤝 1
More from @abbabusiness
  1. Sep 18, 2026Яўген Буры, прэзідэнт ABBA, даў каментар Deutsche Welle пра тое, як сёння працуе і развіва…
  2. Sep 4, 2026Учора ў Гданьску на 11. Europejskie Forum Inteligentnego Rozwoju праект Belarusian Diaspor…
  3. Sep 1, 202628 лістапада сустракаемся ў Варшаве на Summit of Relocated Businesses 2026! Сёлета ў цэнтр…
  4. Sep 1, 2026Першы этап Free Belarus Business Award завершаны! Дзякуем усім, хто падаў заяўку, падзяліў…
  5. Aug 27, 2026Форумы завяршаюцца, але партнёрства і новыя магчымасці працягваюцца. На адным з нашых фору…
  6. Aug 21, 2026Да завяршэння першага этапу BE BETTER засталося ўсяго 10 дзён! Не адкладайце заяўку на апо…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →