TGViewer
Право на восстание Право на восстание @a_partisans · 733 subscribers
Post #1991 310

Forwarded from Вершы нікому не патрэбныя

Дзіму Дубоўскаму на саракагоддзе

прывітанне дарагі таварыш
вось і стукнула табе сорак
што ты думаеш аб чым марыш
пэўна хочацца крануць зорак
і мне хацелася б хаваць не буду
але ж жыццё сваё дыктуе
некалі мяне прывабліваў Буда
сёння проста гляджу на туі
што табе расказаць тут цікава
у ліпені заўсёды успаміны туляць
як нас пазнаёміла Варшава
там лягчэй згубіцца там так не буляць
як у засценках у якіх ты бавіш час
за тое што народ падтрымаў дзёрзка
што табе падарыць як у футбіку даю пас
віншаванняў утульных як беларуская вёска
трымай водар ці пачуеш праз краты
вакол на дарозе алыча раздушаная
усё як у дзяцінстве пах стракаты
сонечна ніхто не гандлюе душамі
тут усё ідзе чорці ведае як
вайна асабістыя крызісы расчараванні
бывае парожні бывае напоўнены бак
але дагэтуль веру што не галоўнае money
галоўнае тое што ты робіш а не logo
былыя таварышы гоняцца за мінулым
ты ж сам ведаеш у нас іншая дарога
будучыня без шчырасці падаецца панурай
сябры як іголкі сухой ялінкі
ідэі тонуць у патоку непаразуменняў
што табе наліць кактэйлі і дрынкі
стыгнуць чакаюць моцна свярбіць жменя
дачка пытае калі будзе свята
усім весела і шмат салодкага
дыктатары дохнуць рушацца краты
і мы ў рацэ шампанскага плывем лодкаю
віншаваць у цішыню недарэчна дзіўна
слова як кроплі па вокнах размыта
далей у невядомае рухайся Дзіма
каб урэшце сабраць вольнасці жыта

29 ліпеня 2026 г.
More from @a_partisans
  1. Sep 18, 2026Поздравьте Игоря Олиневича с днём рождения! 24 сентября беларускому анархисту исполнится 4…
  2. Sep 17, 2026💔 25 палітвязняў выйшлі на волю. Але сотні па-ранейшаму застаюцца за кратамі Кожны вызвал…
  3. Sep 9, 2026​​Сегодня, 9 сентября, день рождения нашего друга и товарища, одного из основателей Боевой…
  4. Sep 5, 2026​​Стало известно, что умер анархист, героический революционер Илья Романов. Боец, сражавши…
  5. Aug 27, 2026Игорь Олиневич "Деконструкция гуманизма: Предтечи" https://telegra.ph/IX-DEKONSTRUKCIYA-GU…
  6. Aug 23, 2026Игорь Олиневич "Кризис модерна: Над пропастью ХХ века" https://telegra.ph/VII-Krizis-moder…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →