TGViewer
Право на восстание Право на восстание @a_partisans · 732 subscribers
Post #2006 100

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔 25 палітвязняў выйшлі на волю. Але сотні па-ранейшаму застаюцца за кратамі

Кожны вызвалены чалавек — гэта вялікая радасць. Але ў дні вызваленняў асабліва важна памятаць пра тых, каму прысудзілі велізарныя тэрміны і хто ўжо амаль шэсць гадоў застаецца ў няволі.

Расказваем пра шэсць палітвязняў, чые прысуды вымяраюцца гадамі і дзесяцігоддзямі:

Мікалай Аўтуховіч — 25 гадоў калоніі. Ветэрана афганскай вайны і актывіста затрымалі ў снежні 2020 года. Яго асудзілі адразу паводле 12 артыкулаў. У зняволенні Мікалай пастаянна зазнае жорсткі ціск: нягледзячы на сур'ёзныя праблемы з суставамі і страўнікам, яго пазбаўляюць лекаў і лістоў, а таксама ўтрымліваюць на жорсткім турэмным рэжыме.

Ігар Аліневіч — 20 гадоў калоніі. Актывіст анархісцкага руху. Яго затрымалі ў кастрычніку 2020 года каля мяжы і асудзілі, сярод іншага, за «акт тэрарызму». Ён адбывае пакаранне ва ўмовах жорсткага рэжыму, рэгулярна трапляе ў ШІЗА і трымае галадоўкі на знак пратэсту.

Ірына Мельхер — 17 гадоў калоніі. Пенсіянерку, фігурантку «справы Аўтуховіча», затрымалі ў снежні 2020 года. Ёй ужо споўніўся 71 год — гэта быў яе шосты дзень нараджэння запар у няволі. Жанчына мае цяжкае гінекалагічнае захворванне, але не атрымлівае належнага лячэння.

Любоў Рэзановіч — 15 гадоў калоніі. Жонку праваслаўнага святара разам з мужам і сынам затрымалі ў снежні 2020 года. Яна стала фігуранткай «справы Аўтуховіча».

Сцяпан Латыпаў — 8,5 года калоніі. Арбарыста і жыхара мінскай «Плошчы Перамен» затрымалі ў верасні 2020 года. Падчас суда, заявіўшы пра катаванні, ён на знак пратэсту ўваткнуў сабе ў горла асадку. Пазней у калоніі мужчына глытаў лязо і рэзаў вены на фоне ціску і адмовы ў лячэнні.

Эдуард Бабарыка — 8 гадоў калоніі, пазней яму дадалі яшчэ 2 гады. Кіраўніка ініцыятыўнай групы свайго бацькі затрымалі яшчэ да пачатку масавых пратэстаў — у чэрвені 2020 года. Ён правёў у СІЗА тры гады ў чаканні суда.

Гэта толькі малая частка палітвязняў, якія дагэтуль застаюцца за кратамі і працягваюць адбываць шматгадовыя тэрміны.

Больш гісторый палітвязняў — prisoners.spring96.org
More from @a_partisans
  1. Sep 18, 2026Поздравьте Игоря Олиневича с днём рождения! 24 сентября беларускому анархисту исполнится 4…
  2. Sep 9, 2026​​Сегодня, 9 сентября, день рождения нашего друга и товарища, одного из основателей Боевой…
  3. Sep 5, 2026​​Стало известно, что умер анархист, героический революционер Илья Романов. Боец, сражавши…
  4. Aug 27, 2026Игорь Олиневич "Деконструкция гуманизма: Предтечи" https://telegra.ph/IX-DEKONSTRUKCIYA-GU…
  5. Aug 23, 2026Игорь Олиневич "Кризис модерна: Над пропастью ХХ века" https://telegra.ph/VII-Krizis-moder…
  6. Aug 21, 2026Портрет Сергея Романова от Payada ART 🎨 ✉️ Поддержать анархиста: Романов Сергей Александр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →