“Карнікі спрабавалі разбурыць салідарнасць. Як быццам адмыслова праводзілі шмон або «асабісты дагляд» падчас настольнай гульні, калі ў запале азарту мы забывалі пра ўсё. Ці адных шманаюць, а іншых — не, каб выклікаць зайздрасць і падазрэнне. На арыштанцкім жаргоне гэта называецца *«повестись на мусорские мармыли»*. Мы не вяліся, але на ўзроўні падсвядомасці ўсё роўна заставаўся асадак. На гэта і быў разлік, як аказалася пасля”.
З турэмнага дзённіка Аліневіча “Еду ў Магадан”.
Магчыма, не самы патрэбны ў жыцці лексікон, але вельмі трапны і змястоўны. Салідарнасць – вялікі здабытак і каштоўнасць, разбурыць яе ва ўсе часы спрабавалі, спрабуюць і будуць спрабаваць, а значыць яе захаванне і ўмацаванне ёсць пачэснай справай для ўсіх прагных да волі. Будзьце ўважлівы, спадарства, не вядзіцеся на “мусарскія мармылі”!
#Беларуская_глыбіня #Аліневіч #Палітвязні
Post #1460
301
Forwarded from Admyslova