TGViewer
Channel Public Channel
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

@zbsunion

Наша мэта — каб кожны_ая беларуск_ая студэнт_ка веда_ла, што ён/яна не адзін_ая, што яго/яе правы абаронены і што ў яго/яе ёсць да каго звярнуцца па дапамогу!

Cувязь: @zbsunion_bot
Сайт: zbsunion.org
Subscribers
774
Photos
1.9K
Videos
411
Links
1K
Recent Posts 7 shown
Post #3512 107
❓Усё яшчэ парышся наконт працы?
❓Не ведаеш, дзе яе шукаць у Польшчы?
❓Ці хочаш замуціць свой бізнес, але не ведаеш, з чаго пачаць?

☀️ Залятай на Форум беларускай моладзі!

Форум пройдзе 10 кастрычніка ў Варшаве!

Галоўная мэта — дапамагчы маладым беларускам і беларусам больш паспяхова інтэгравацца ў польскі рынак працы, развіваць прафесійныя кампетэнцыі, ствараць уласны бізнес і адкрываць новыя магчымасці для эканамічнай самарэалізацыі!


➡️ Усе падрабязнасці знойдзеце па спасылцы!

А абавязкова рэгістрацыя вось тут 🔗
  • ❤ 6
Post #3511 203
⭐ SMM пасядзенкі з РАДА

Нармальная стужка памерла: яе забілі нейракарцінкі з шасцю пальцамі і метадычкі «як напісаць 50 сцэнарыяў для рылсаў за гадзіну з дапамогай AI». А вы робіце нешта жывое і важнае: тлумачыце, дзе веганам браць бялок, збіраеце данаты на вырашэнне праблемы, пра якую наогул павінна была паклапаціцца дзяржава, ці проста раз'юшваеце патрыярхат фактам свайго існавання.

🌐 RADA і артхаўс-зорка беларускай інсты Наташа ведаюць аб гэтай праблеме!
Запрашаем на тры SMM-пасядзенкі ў фармаце лекцый і абмеркаванняў па паўтары гадзіны.

Будзем разбірацца:
▫️як быць жывым чалавекам у інтэрнэце;
▫️ чаму ШІ і нейраслоп з'ядаюць давер да любога кантэнту і што з гэтым рабіць;
▫️ з якімі мэтамі вы ўвогуле вядзеце блог і ці карысны ён вам;
▫️ і ўсе тэхнічныя моманты: праграмы і сэрвісы для недызайнераў_ак і немантажораў_ак.

📅 Калі: па суботах, 10 / 17 / 24 кастрычніка, 12:00 па Варшаве
📍 Дзе: анлайн
🗣 Мова: мова спікеркі – расейская

⏳️ Дэдлайн рэгістрацыі — да 6 кастрычніка ўключна!

Рэгістрацыя тут 🔗

*УВАГА: РАДА прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем, будзьце асцярожнымі! 🤟
  • ❤ 3
  • 👍 1
Post #3510 343
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў Засталося яшчэ некалькі месцаў! Адно з іх можа быць якраз тваё 🫵✨️ Мы працягваем прымаць заяўкі да 5 верасня! 🗓 🤪 Transformation Lab ➡️ распавядаем пра праграму вось тут і вось тут ! Тут не будзе магчымасці проста назіраць за гісторыяй! Мы будзем аналізаваць…
🚨 Важна #TransformationLab

Усім, хто даслаў заяўку да 31.08., мы даслалі адказы!
Калі ласка, праверце сваю тэчку "спам" на пошце!
Дзякуй 🤍

А тыя, хто дашле або ўжо даслаў заяўку да сёння, атрымаюць свае адказы ў аўторак (08.09.)!

Правярайце паведамленні ад нас! І да сустрэчы ўжо на стадзі візіце 🤪💕
  • 🤝 6
  • ❤ 1
  • 👍 1
  • 🔥 1
Post #3509 377

Forwarded from Салідарнасць – главные новости Беларуси

Чаму сістэму абавязковай адпрацоўкі выпускнiкоў трэба рэфармаваць

«Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў», «Маладая Грамада», «Моладзевы Блок», «Ліхтар» разам з моладзевым саветам «РАДА» i Беларускiм кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў апублiкавалi аб’ёмнае даследаванне для Камітэта экспертаў па прымяненні канвенцый і рэкамендацый Мiжнароднай арганiзацыi працы (МАП).

Чытайце на сайце

Без VPN
  • 👍 1
Post #3508 322
Засталося яшчэ некалькі месцаў!
Адно з іх можа быць якраз тваё 🫵✨️


Мы працягваем прымаць заяўкі да 5 верасня! 🗓

🤪 Transformation Lab ➡️ распавядаем пра праграму вось тут і вось тут !

Тут не будзе магчымасці проста назіраць за гісторыяй!


Мы будзем аналізаваць рэальныя гістарычныя падзеі, вывучаць досвед розных краін, сустракацца з экспертамі_камі і асвойваць інструменты, якія дапамагаюць разумець і праектаваць складаныя грамадскія працэсы.

Удзельнікі_цы будуць трапляць у сітуацыі, заснаваныя на рэальных гістарычных падзеях і магчымых сцэнарах будучыні. Давядзецца ацэньваць абставіны, выбіраць паміж рознымі шляхамі, прымаць рашэнні і жыць з іх наступствамі.


Мы чакаем менавіта цябе!
📌 Рэгіструйся па спасылцы 🔗

#civilsocietycooperation

*Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі.
  • 👍 2
Post #3500 270
❔️Як распазнаць фэйк профіль?
❕️ Аддзел бяспекі ЗБС дае свой адказ!


*️⃣Прыкладная інструкцыя ад Макса Каржа ➡️ глядзіце карткі!

Крок 1️⃣: Вывучыце акаўнт.
Праверце, ці не створаны ён нядаўна, ці актыўны ён і ці не створаны кантэнт у ім нейрасеткай.

Крок 2️⃣: Не давярайце кантактам, якія былі прадстаўлены суразмоўцам.
Яны могуць быць падробленымі!

Крок 3️⃣: Самастойна верыфікуйце асобу.
Знайдзіце кантакты арганізацыі або СМІ, імем якіх прадстаўляецца чалавек, і даведайцеся, ці мае ён да іх дачыненне.
Разам з запытам перасылайце не толькі імя, якім назваўся чалавек, але і кантакт, з якога ён звярнуўся.

Крок 4️⃣: Улічвайце часовы фактар.
Пошук і чаканне адказу займаюць час. Калі суразмоўца вас моцна прыспешвае, то гэта відавочная прыкмета махлярства.

Крок 5️⃣: Калі вас падманулі ці спрабавалі падмануць спецслужбы, то неадкладна паведаміце аб сітуацыі калегам і ўсім, каго можа закрануць факт кантакту!
Лепш за ўсё потым зрабіць гэта публічна, каб факт кантакту не маглі выкарыстаць супраць вас.

Маеце да нас пытанне? Звяртайцеся ў @zbsunion_bot!

*Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі.
  • 🔥 10
  • 👍 2
  • ❤ 1
  • 😁 1
Post #3493 976
❓ Цябе цікавіць будучыня Беларусі, і ты хочаш ведаць, як праходзяць постаўтарытарныя трансфармацыі на шляху да дэмакратыі?

💡 Transformation Lab — твая магчымасць знайсці адказы на свае пытанні, а галоўнае, скласці базу сапраўдных прыкладных ведаў!

❌ Гэта не сумны курс з талмудамі гісторыі!
✅ Гэта час, дзе кожны_ая ўдзельнік_ца:
1️⃣ апынецца ў кам'юніці аднадумцаў
2️⃣ асабіста пазнаёміцца з людзьмі, якія самі прайшлі шлях трансфармацый, і пагрузіцца ў рэальныя гістарычныя прыклады
3️⃣ прымерыць на сабе ролю «агента_кі пераменаў» і вывучыць ад а да я сцэнары «акна магчымасцяў»
4️⃣ паспрабуе сябе ў незвычайным фармаце LARP, дзе выкарыстае ўсе атрыманыя навыкі
5️⃣ выйдзе з праграмы з унікальным досведам!

Дэдлайн падачы заявак ужо 31 жніўня!

✍️ Рэгістрацыя тут!

🔗 А ўсё пра праект вось тут!

Не прапусці такую цудоўную магчымасць! Мы цябе чакаем 🤍

#civilsocietycooperation

*Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі.
  • ❤‍🔥 5
  • 👍 2
  • ❤ 1
Older posts →

About this channel

How can I read @zbsunion without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў have?
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (@zbsunion) has 774 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →