Паважаныя работнікі і ветэраны культуры Брэстчыны!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Сфера культуры не ведае абыякавых людзей. Гэта прызванне для тых, хто надзелены асаблівым стваральным дарам, моцным характарам і бязмежнай душой. Менавіта вы – супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, тэатраў, школ мастацтваў, майстры народнай творчасці і ўдзельнікі самадзейных калектываў – захоўваеце гістарычную праўду, прымнажаеце ўнікальную спадчыну Брэсцкай вобласці і дорыце людзям святло, дабро і прыгажосць.
Дзякуем вам за высокае майстэрства, нястомную руплівасць і за тое, што сваім яркім талентам вы фарміруеце аўтарытэт Брэсцкай вобласці як у нашай краіне, так і за яе межамі.
Жадаем вам невычэрпнага аптымізму, творчых перамог, новых амбіцыйных праектаў і шчырага прызнання публікі! Няхай натхненне ніколі не пакідае вас, а ў вашых дамах заўсёды пануюць мір і дабрабыт.
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў
