☝️Салям алейкум (صآلآم آلهيقوم) — «Мір вам».
Алейкуму-с-салям (آلهيقوم-ص-صآلآم) — «І вам мір» (адказ).
Алах рахмет (الله رآحمهط) — «Божа, змілуйся» (кажуць, калі даведваюцца пра смерць чалавека).
Алах вахіду-ль-кахар (الله وْآحاىدو-ڵ قآحآر) — выраз захаплення («Алах Адзіны і Магутны»).
Хайрулах (حآيروللآح) — «Божага шчасця!» (кажуць, калі хтосьці чхае).
Эстэгфірулах (عصطعغفاىرو الله) — «Бог з вамі!» (у значэнні «Божа, барані!» або «Божа, прабач», кажуць пры ікаўцы).
Даджалам (دآجآلآم) — антыхрыст (мянушка для кагосьці).
Ідзі, джахіліне! (اىࢮاى جآحاىلاىنه!) — «ідзі, дурань!» (ад арабскага джахіль — невук).
Ах ты, фірэй! (آح طاء، فاىرعي) — «ах ты, злы дух!» (ад арабскага *фарыдж*).
Каб цябе дуда ела! (قآب ڄيآبه دودآ هلآ!) — «каб цябе вош з’ела!» (ад арабскага *дуд* — вош).
Слоўнік бытавых і абрадавых слоў
Ахшам (آحشآم) — вячэрняя малітва на заходзе сонца.
Аджык (آجاءق) — чытаць па складах (у фразе «аджыкам вучыцца» — падчас навучання чытанню Карана).
Акіндэ (آقاىنده) / Ікіндзі (اىقاىنࢮاى) — пасляпалуднёвая малітва.
Аўле (آۆله) — палуднёвая малітва.
Байрам (بآيرآم) — свята.
Бяг, бэй (بهغ، بهي) — тытул (бек, бей).
Бялюш (بيآليوش) — пірог з мясам (беляш).
Беш (بهش) — пяць (у фразе «беш вахт намаз» — пяць малітваў).
Біскіч (باىصقاىچ) — указалка для чытання.
Буайда (بوآيدآ) — рэлігійны спеў у месяц Рамазан.
Бура (بورآ) — вецер, бура.
Хан (حآن) — хан, уладар.
Чалма (چآلمآ) — цюрбан.
Далавары (دآلآوْآراء) — скрутак з малітвамі.
> «Ісці да акіндэю» — Ісці на пасляпалуднёвую малітву.
> «Байрам шэрыфлеры мубарэк олсун» — Жадаю шчаслівага свята!
Папярэджанне: арабскай вяззю напісаны словы не на арабскай мове, а на беларускай мове ў арабіце новага стандарту!!
Post #6815
5.48K