«Першаснай інтэлектуальнай і духоўнай каштоўнасьцю нацыі ёсьць Нацыянальная ідэя. Без яе нацыя ня можа ні ўзьнікнуць, ні існаваць.»
«Найвялікшая каштоўнасьць Беларускай Нацыі ёсьць Беларускі Народ. Народ — гэта фізічнае цела нацыі. Культура, мова, вера, характар, мэнтальнасьць — душа народу.»
«Беларуская мова — гэта мы. Наша беларуская народная вечнасьць — у беларускай мове.»
❗Дадатковым накладам выйшла адна з фундаментальных працаў Зянона Пазьняка — «Нацыянальныя каштоўнасьці».
👌Гэта зборнік артыкулаў пра беларускую гісторыю, культуру, дэмакратыю, нацыянальную сьвядомасьць і захаваньне нацыі ў неспрыяльных абставінах.
📖 Кнігу ўжо можна набыць у краме «Вырай».
🌍 Дастаўка працуе па ўсім сьвеце.
