TGViewer
Channel Public Channel
Валанцёры Офіса 👍🏻

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersost

Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай.

Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers

Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Subscribers
676
Photos
1.7K
Videos
25
Links
1.3K
Recent Posts 11 shown
Post #2392 97
🔥 Альянс «Зялёная Беларусь» запусціў «Сейбіт» — штотыднёвую рассылку для маладых навукоўцаў(-ак), магістрантаў(-к) і незалежных даследчыкаў(-ц)

У лістах будуць сабраныя правераныя прапановы: гранты, стыпендыі, стажыроўкі, вакансіі, канферэнцыі і карысныя матэрыялы па экалагічнай і кліматычнай палітыцы.

👉 Падпісвайцеся!

#магчымасці
  • ❤ 3
  • 👍 1
Post #2391 128
У Варшаве пройдзе форум беларускай моладзі — пра працу, кар’еру і новыя магчымасці

Маладых беларусаў і беларусак запрашаюць на форум, прысвечаны эканамічнай і сацыяльнай самарэалізацыі ў Польшчы.

У праграме:
💬 Дыскусійныя панэлі па чатырох тэматычных напрамках.
💼 Кірмаш вакансій.
🧭 Кар’ерныя кансультацыі.
🎭 Культурна-забаўляльная праграма.

Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць атрымаць практычныя інструменты для пошуку працы, развіцця прафесійных навыкаў, запуску ўласных праектаў і пошуку новых магчымасцяў для росту.

📅 10 кастрычніка, 12:00–17:00
📍 Варшава, Imaguru, Twarda 14/16

🎟️ Удзел — па рэгістрацыі.

🔗 Падрабязнасці і квіткі: https://www.tickettailor.com/events/521/2419584

#магчымасці
  • ❤ 4
  • 👍 1
Post #2390 216
🎓 EU4Belarus—SALT працягвае прымаць заяўкі на гранты на навучанне і перападрыхтоўку

Праграма EU4Belarus—SALT адкрыла новы набор для беларусаў (-к), якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і страцілі доступ да адукацыі або працы.

💻 Што прапануюць? Фінансаванне да €10 000 на курсы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы і іспыты, а таксама працэдуры прызнання адукацыі.

📌 Патрабаванне — пацвердзіць досвед рэпрэсій і жыць у бяспечнай краіне Еўропы.

⏰ Дэдлайн — 31 кастрычніка.

🔗 Падрабязнасці і заяўка: https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-ru/

#магчымасці
  • ❤ 3
  • 👍 1
Post #2389 142
🎓 Беларусаў і беларусак 55+ запрашаюць ва Універсітэт залатога веку!

Адкрыты набор на адукацыйна-інтэграцыйную праграму на сезон 2026/2027. Заняткі пройдуць у Варшаве, Беластоку, Гданьску, Уроцлаве і анлайн.

У праграме:

🇵🇱 Польская мова.
📚 Гісторыя Беларусі і свайго роду.
💃 Аргентынскае танга.
🧘 Заняткі пра фізічнае і псіхалагічнае здароўе.
🗺️ Экскурсіі, лекцыі, сустрэчы і супольныя мерапрыемствы.

Можна запісацца максімум на тры курсы. Колькасць месцаў у некаторых групах абмежаваная, таму лепш падаць заяўку як мага раней.

📅 Запоўніце анкету да 11 кастрычніка.

🔗 Праграма і анкеты па гарадах: https://uzv.ifae.live/2026/09/27/stance-studjentami-universitjetu-zalatoga-veku-nabor-na-sezon-2026-2027-raspachaty/

📣 Перадайце інфармацыю родным і знаёмым 55+!

#магчымасці #адукацыя
  • 👍 6
Post #2388 133
🌍 Хочаце развіваць навыкі міжнароднай адвакацыі? Запрашаюць на двухдзённы інтэнсіў у Варшаве — ужо на гэтых выходных

«Маладая Грамада» разам са шведскімі калегамі з SSU Värmland і прадстаўнікамі іншых НДА правядзе практычную сустрэчу пра міжнародную моладзевую палітыку і адвакацыю.

Удзельнікі(-цы) змогуць:
🤝 Абмяняцца досведам з замежнымі партнёрамі.
🌐 Даведацца больш пра інструменты міжнароднай адвакацыі.
💡 Разам распрацаваць стратэгію міжнароднага супрацоўніцтва.

📅 10–11 кастрычніка
📍 Варшава
🇬🇧 Працоўная мова — англійская

Да ўдзелу запрашаюць тых, хто хоча больш актыўна займацца міжнароднай працай, развіваць навыкі адвакацыі і валодае англійскай на працоўным узроўні.

🔗 Рэгістрацыя: https://forms.gle/vx2or5zcXoowXUCS9

#магчымасці
  • 🔥 3
  • 👍 1
Post #2387 128
🔎 Як змянілася сістэма рэпрэсій у Беларусі пасля 2020 года?

Цэнтр новых ідэй прадставіць новае даследаванне пра тое, як змянілася архітэктура рэпрэсіўнага апарату, якую ролю ў ім адыгрываюць несілавыя ведамствы і як рэпрэсіўныя практыкі распаўсюджваюцца на розныя сферы жыцця.

У даследаванні прааналізаваныя 53 новыя рэпрэсіўныя паўнамоцтвы ў 28 сферах, уведзеныя ў 2020–2026 гадах. На прэзентацыі таксама разбяруць 20-этапны кейс, які паказвае, як рэпрэсіўны цыкл можа закранаць чалавека і яго сям’ю — ад першага затрымання да выгнання і далей.

Даследаванне прадставяць Максім Знак і Юрый Козікаў. Запрошаны спікер — журналіст і палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

📅 6 кастрычніка, 15:00 па Мінску
💻 Анлайн на YouTube
💬 Для ўдзелу ў абмеркаванні ў Zoom патрэбная рэгістрацыя.

🔗 Трансляцыя: https://www.youtube.com/live/Rw3UcHAv77U
  • ❤ 6
  • 👍 1
Post #2379 124
📣 Беларусь — апошняя краіна Еўропы, дзе існуе смяротнае пакаранне. Сёння пачынаецца Тыдзень супраць смяротнага пакарання

Праваабарончы цэнтр «Вясна» і беларускія праваабаронцы ладзяць шэраг мерапрыемстваў, да якіх вы можаце далучыцца.

Сёлета ў праграме — дыскусіі, падкаст, кіно, міжнародная адвакатаванне, музыка і нават футбол.

👉 Гартайце карткі, каб даведацца больш.

З поўным спісам мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы: https://dp.spring96.org/be/news/121292
  • ❤ 7
  • 👍 1
Post #2378 136
🎨 Дэдлайн ужо заўтра! Маладых ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі запрашаюць на ART PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адкрыў прыём заявак на конкурс-выставу ART PRADMOVA.

Гэта магчымасць атрымаць прафесійную ацэнку сваіх прац, пазнаёміцца з беларускімі выдавецтвамі і патэнцыйнымі замоўцамі, а лепшыя работы — прадставіць на выставе ў межах фестывалю.

Удзельнічаць могуць творцы і творцы ад 17 да 39 гадоў уключна. Прымаюцца апублікаваныя і неапублікаваныя працы ў любых тэхніках.

📅 Дэдлайн — 6 кастрычніка.

🔗 Падрабязнасці і ўмовы: https://pradmova.eu/art-pradmova-prymae-zaya-ki-da-6-kastrychnika/

#магчымасці
  • 🔥 5
  • 👍 1
Post #2377 200
🌍 Вам ад 16 да 26 гадоў і цікавіцеся Еўропай? Далучайцеся да Паслоў еўрапейскай моладзі!

Адкрыты набор у сетку Young European Ambassadors (YEAs) для маладых людзей з Беларусі і іншых краін Еўропы.

Удзельнікі (-цы) змогуць прадстаўляць моладзь сваёй краіны, удзельнічаць у анлайн- і афлайн-мерапрыемствах, абменьвацца досведам і абмяркоўваць моладзевую палітыку.

❗Ініцыятыва больш не дзейнічае на тэрыторыі Беларусі, але могуць падаць заяўку маладыя беларусы і беларускі, якія жывуць у ЕС.

📅 Заяўкі прымаюцца да 11 кастрычніка.

📝 У заяўцы трэба распавесці пра сваю матывацыю і выканаць творчае заданне. Кандыдатаў (-к), якія пройдуць першы адбор, запросяць на сумоўе.

🔗 https://euneighbourseast.eu/ru/news/latest-news/prisoedinyajsya-k-poslam-evropejskoj-molodezhi-podaj-zayavku-pryamo-sejchas-4/

#магчымасці
  • 👍 5
Post #2376 186
🤝 Культурніцкія і медыйныя праекты запрашаюць на нэтворкінг для новых партнёрстваў

Беларуская рада культуры і Беларуская асацыяцыя журналістаў запускаюць праграму для культурніцкіх арганізацый, медыя, журналістаў (-к), блогераў (-к), аўтараў (-к) і кантэнт-крыэйтараў (-к).

Удзельнікі (-цы) змогуць знайсці новых партнёраў, атрымаць зваротную сувязь на свае ідэі, падрыхтаваць кароткі пітч і прыдумаць сумесныя праекты.

🗓️ Праграма прадугледжвае афлайн-нэтворкінг у Варшаве 14 кастрычніка.

💸 Удзел бясплатны, для часткі ўдзельнікаў магчыма пакрыццё выдаткаў на дарогу.

⏳ На афлайн-нэтворкінг можна зарэгістравацца да 6 кастрычніка.

🔗 https://baj.media/be/karysnae/kultura-i-medyja-njetvorking-dlja-novyh-partnjorstv/

#магчымасці
  • 👍 4
Post #2369 171
🔥 Калі вас цікавіць стварэнне кантэнту і прасоўванне ў сацсетках, гэта падзея ад «РАДЫ» для вас!

Моладзевы савет «РАДА» правядзе серыю сустрэч са стваральніцай кантэнту ў Інстаграме Наташай @norenalaa.

📌 Чытайце падрабязнасці ў картках і падавайце заяўкі!

#магчымасці
  • 👍 6
Older posts →

About this channel

How can I read @volunteersost without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Валанцёры Офіса 👍🏻: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Валанцёры Офіса 👍🏻 have?
Валанцёры Офіса 👍🏻 (@volunteersost) has 676 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Валанцёры Офіса 👍🏻 know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →