🗽12 сенатараў ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый ЗША звярнуліся да Трампа з патрабаваннем скасаваць пагадненне з Крамлём, якое дазваляе экспартаваць расійскае дызельнае паліва на сусветныя рынкі.
Заканадаўцы лічаць, што зняцце санкцый дае Маскве дадатковыя сродкі для фінансавання вайны супраць Украіны і ўдараў па мірных жыхарах.У звароце падкрэсліваецца, што пагадненне не забяспечвае справядлівага міру і не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі ЗША.
Паводле сенатараў, паслабленне абмежаванняў на расійскае паліва дасць амерыканцам нязначнае палягчэнне коштаў, але ўзмоцніць ваенныя магчымасці крамля.
Сярод падпісантаў — дэмакрат Рычард Блюменталь і рэспубліканец Мітч Макконэл, што падкрэслівае двухпартыйны характар пратэсту.Сенатары заклікалі Трампа скасаваць генеральную ліцэнзію № 135 і выкарыстаць эканамічны ціск на Расію для дасягнення справядлівага міру.
Копіі звароту таксама накіраваныя міністру фінансаў Скоту Бесенту і дзяржаўнаму сакратару Марка Рубіа.
Post #26043
2.28K
