«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі»: беларус пайшоў ваяваць за Расію і трапіў у палон
Беларус Юрый Баран падпісаў кантракт з расійскай арміяй, бо на заводзе не было працы, і адправіўся ваяваць супраць Украіны.
Ён служыў у 37-м асобным мотастралковым палку 25-й агульнавайсковай арміі Расіі. Падчас баёў за Ліман яго групе з пяці чалавек загадалі прабрацца ў горад, але астатнія чацвёра загінулі, а Баран трапіў у палон.
Паводле яго слоў, украінскія вайскоўцы паставіліся да яго па-чалавечы.
У сваім інтэрв’ю беларус таксама распавёў, што многія расійскія вайскоўцы не разумеюць, куды і навошта іх адпраўляюць, але ўсё роўна ідуць на вайну.
Паводле ўкраінскага Каардынацыйнага штаба "Хачу жыць", у ліпені ў расійскім палоне знаходзіліся 22 грамадзяне Беларусі.
Post #25841
1.57K