#Гавораць_беларусы
🎤 Добрага дня ўсім добрым людзям!
Пакуль адны забіваюць, другія ратуюць. І тым, хто ратуе, патрэбна дапамога ад людзей з шчырымі сэрцамі, каму баліць гэтая вайна і неабыякава да лёсаў грамадзян, перасяленцаў, забітых і іх застаўшыхся жывёл.
Мы, беларуская сям’я, ва ў міграцыі з 20-га. Самі з нуля станавіліся на ногі ў чужым краі і ведаем, як можна за дзве гадзіны прыняць рашэнне — з’ехаць са свайго роднага дому, пакінуўшы сваіх жывёл, бо дакументаў не было і мы не збіраліся з’язджаць.Помятаем тое адчуванне, як шкада пакідаць сваіх маленькіх членаў сям’і, якія нас любілі і сумавалі па нас.
Калі трохі ў міграцыі сталі на ногі, убачылі ініцыятыву ўкраінскіх вайскоўцаў-валанцёраў, што ратуюць жывёл, уцякаючых ад вайны і загінуўшых з самых чырвоных зон, дзе рускія сцерлі гарады і вёскі, таму мы звязаліся з імі і ўзялі сабаку.
Ён быў доўгі час напужаны, еў па начах толькі і любіў сала, мабыць, вайскоўцы яго кармілі.
Вайна не спыняецца, рашысты руйнуюць усё жывое, і жывёл не становіцца менш.
Post #25821
1.07K







